Павел Іванавіч Мажэйка (нар. 25 мая 1978, Гродна) — беларускі журналіст, грамадскі актывіст, культурны менеджар, палітзняволены, вязень сумлення.

Хуткія факты Павел Мажэйка, Род дзейнасці ...
Павел Мажэйка
Thumb
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 25 мая 1978(1978-05-25) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Закрыць

Біяграфія

Маці працавала на кансервавым заводзе і ў гандлі, бацька працаваў у Дэпартаменце аховы, але быў вымушаны звольніцца пасля першага зняволення сына.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы (2000), выкладчык гісторыі і культаралагічных дысцыплін.

Дыпломная работа: «Моладзь Беларусі на пераломе эпох: 80-ыя — 90-тыя гады ХХ ст».

Працаваў журналістам у газеце «Пагоня» (Гродна 1996—2001), рэдактарам газеты «Дзень» (2003—2004). Супрацоўнічаў з інфармацыйным агенцтвам БелаПАН, тэлевізійнай кампаніяй TVP (Польшча), друкаваўся ў шэрагу польскіх і амерыканскіх выданняў.

Стажыраваўся ў Польшчы («Gazeta Wyborcza»), ЗША («The Asheville Citizen-Times»), Чэхіі (Радыё Свабода).

Сябра грамадскага аб’яднання «БАЖ» (з 1997), старшыня Гродзенскай філіі БАЖ (з 2003)[1].

У 2005—2007 — прэс-сакратар палітыка, лідара апазіцыі, кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча.[2].

Сябра рады Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Рух „За свабоду“» (з 2007).

Ганаровы сябра Беларускага і Брытанскага ПЭН-цэнтраў[3].

З 2007 г. — журналіст на Белсаце[4]. Аўтар і вядучы праграм «Два на два», «Госьць „Белсату“», Intermarium[2].

У 2009 годзе заявіў пра зыход з Белсата па прычыне звальнення дырэктара канала Агнешкі Рамашэўска-Гузы[5]. Пасля вырашэння канфлікту вярнуўся ў тэлекампанію і ў чэрвені 2009 года стаў выканаўчым дырэктарам «Белсата»[6].

Мае жонку і дваіх дзяцей.

Выдавецкая і грамадская дзейнасць

У 2006 годзе стаў адным з заснавальнікаў выдавецкай ініцыятывы і кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка»[2][7]. У ёй выходзілі кнігі гродзенскіх аўтараў і выданні, прысвечаныя Гродну. У серыі пабачылі свет больш за 30 выданняў: гістарычныя манаграфіі, біяграфіі і мемуары, мастацкая, гістарычная і сучасная проза, даведнікі па Гродне. Сярод выдадзенага пры падтрымцы Паўла Мажэйкі — невядомыя раней творы Васіля Быкава, эсэ Віктара Шалкевіча, грунтоўны даведнік «Біяграфія гарадзенскіх вуліц», падручнік па гісторыі Гродна «Гродназнаўства»[8].

З 2008 года быў адным з арганізатараў штогадовых гістарычных канферэнцый у Гродне («Гарадзенскі палімпсест», «Гарадзенскі соцыум», «Grodnae et orbi») і «Гарадзенскіх дыктовак».

У 2016 годзе заснаваў у Гродне прастору «Цэнтр гарадскога жыцця», якая спачатку дзяліла памяшканне з прыватнай галерэяй «Крыга» на вуліцы Савецкай, а пазней пераехала ў асобнае памяшканне на вуліцы Кірава. У Цэнтры адбываліся культурніцкія імпрэзы: навуковыя канферэнцыі, мастацкія і фотавыставы, прэзентацыі кніг, кінапаказы, курсы беларускай мовы «Мова Нанова», канцэрты і адукацыйныя мерапрыемствы, «Беларускія ялінкі» для дзяцей. Шмат спраў Павел рабіў непублічна, у тым ліку дапамагаў людзям у патрэбе[9].

У 2020 годзе Цэнтр гарадскога жыцця аддаў сваё памяшканне для працы валанцёраў, якія дапамагалі гродзенскім медыкам у барацьбе з пандэміяй каранавіруса[10].

12 траўня 2021 года эканамічны суд Гродзенскай вобласці пастанавіў ліквідаваць «Цэнтр гарадскога жыцця». Пад зваротам у абарону прасторы падпісаліся больш за 1200 чалавек[11].

Пераслед за журналісцкую дзейнасць

Павел Мажэйка быў адным з першых палітычных зняволеных у незалежнай Беларусі[8]. 1 верасня 2002 г. быў арыштаваны і абвінавачаны ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы. Падставай стала публікацыя ў газеце «Пагоня» падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 г[12].

Следствам былі праігнараваныя тры літаратуразнаўчыя экспертызы, якія паказалі, што паклёп у тэкстах «Пагоні» адсутнічаў. Адна экспертыза была незалежнай, дзве іншыя праводзіліся самім следствам.

24 чэрвеня 2002 года разам з рэдактарам «Пагоні» Мікалаем Маркевічам быў асуджаны на два гады абмежавання волі (галоўны рэдактар Мікалай Маркевіч асуджаны да двух з паловай год абмежавання волі). Суд Ленінскага раёна г. Гродна (суддзя Таццяна Клімава) прызнаў журналіста вінаватым у паклёпе на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 367 ч.2 Крымінальнага кодэксу РБ)[13].

Адбываў пакаранне ў г. Жлобін Гомельскай вобласці ў папраўчай установе адкрытага тыпу — працаваў чорнарабочым на лесапільні[3].

Міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International прызнаны вязнем сумлення[14]. Ліст падтрымкі Мажэйку і Маркевічу даслаў, будучы яшчэ на пасадзе прэзідэнта Чэхіі, Вацлаў Гавел[15]. Акцыі ў падтрымку зняволеных журналістаў праводзілі ў тым ліку Беларуская асацыяцыя журналістаў і Партыя БНФ[16].

Паводле амністыі тэрмін пакарання быў зменшаны на год. Вызвалены ўмоўна-датэрмінова 22 сакавіка 2003 г., да 1 верасня таго ж года мусіў адзначацца ў міліцэйскай установе[17].

22 мая 2017 года П. Мажэйка судом Ленінскага раёна г. Гродна быў прызнаны вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюджанні інфармацыі для замежных СМІ. Падставай для абвінавачання сталі падзеі 25 сакавіка 2017 года, калі Павел Мажэйка ў Дзень Волі на дазволеным мітынгу ў Гродна праводзіў каментаванне. Суддзя Алена Пятрова вынесла пастанову аб пакаранні Паўла Мажэйкі штрафам на 23 базавыя велічыні — 529 рублёў[18].

26 сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу на Паўла Мажэйку, а таксама на Алеся Пушкіна за ягоны партрэт Яўгена Жыхара, выстаўлены ў мажэйкавым «Цэнтры гарадскога жыцця», за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». 29 сакавіка Паўла Мажэйку выпусцілі з гродзенскай турмы[19].

Зноў Паўла Мажэйку затрымалі 30 жніўня 2022 года, калі ён прыехаў у Гродна з Польшчы[20]. У кватэры журналіста, а таксама па месцы жыхарства яго бацькоў былі праведзеныя ператрусы[21]. 20 верасня 2022 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітычным зняволеным[22]. У ліпені 2023 года Мажэйку прысудзілі 6 гадоў калоніі[23]. Па справа разам з ім праходзіла былая гродзенская адвакатка Юлія Юргілевіч — нібыта яна ў змове з Мажэйкам перадала інфармацыю «экстрэмісцкаму фармаванню»[24].

Узнагароды

  • Лаўрэат нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека, заснаванай Хартыяй’97[25].

Зноскі

  1. [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
  2. [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
  3. Гарадзенская бібліятэка . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 16 кастрычніка 2023.
  4. freepavelmazhejka. freepavelmazhejka.tilda.ws. Праверана 16 кастрычніка 2023.(недаступная спасылка)
  5. Як гродзенцы робяць для медыкаў ахоўныя экраны і як ты можаш дапамагчы . Hrodna.life (16 кастрычніка 2023). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  6. Павал Мажэйка.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2017. Праверана 18 чэрвеня 2017.
  7. . [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
  8. Биржа информации. Гродно. Книги для осужденных. gazeta.grodno.net. Праверана 16 кастрычніка 2023.
  9. Павал Мажэйка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2017. Праверана 18 чэрвеня 2017.
  10. К, А.. У Гродне затрыманы Павел Мажэйка. Ён у ізалятары . Hrodna.life (31 жніўня 2022). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  11. К, А.. Стала вядома, у чым абвінавачваюць Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч . Hrodna.life (10 ліпеня 2023). Праверана 16 кастрычніка 2023.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.