From Wikipedia, the free encyclopedia
О́піум, опій (з лац.: opium) — моцнадзейны наркотык, які атрымліваюць з высушанага на сонцы млечнага соку недаспелых макавак опіумнага маку (лац. Papaver somniferum). Змяшчае каля 20 алкалоідаў[1]. У традыцыйнай медыцыне дзякуючы высокаму ўтрыманню марфінавых алкалоідаў выкарыстоўваўся як моцны болесуцішальны сродак. Аднак ён хутка выклікаў наркатычную залежнасць і цяпер ужываецца толькі як сыравіна для атрымання медыцынскіх прэпаратаў (марфіну, кадэіну, папаверыну і іншых), а таксама для сінтэзу наркотыка гераіну.
Першыя згадкі опіуму адносяцца да 300-х гадоў да н.э. Опіум ужываўся ў Старажытнай Грэцыі, яго болесуцішальныя ўласцівасці згадваў Гіпакрат. У далейшым (у 1 тысячагоддзі н.э.) ужыванне опіуму распаўсюдзілася на ўсход, у Індыю, Кітай. Ужыванне опіумнага маку ў Сярэднявеччы не зафіксавана. Пік ужывання опіуму ў Еўропе прыйшоўся на канец XIX стагоддзя.
Опіум атрымліваюць з опіумнага маку, надразаючы галоўкі, пасля ападзення пялёсткаў. Белае смалістае рэчыва, якое выцякае з галоўкі, паступова цвярдзее і становіцца карычневым. Гэта і ёсць опіум, які ўтрымлівае каля 20 алкалоідаў, уключаючы марфін (10 %), кадэін (0,5 %), наркацін (наскапін), тэбаін і папаверын.[3]:558
У наш час асноўныя пасяўныя плошчы опіумнага маку сканцэнтраваны ў т.зв. «Залатым трохвугольніку» (Паўночны Тайланд, Лаос, Бірма), а таксама ў Афганістане. Паводле даных штогадовага дакладу кіравання ААН па наркотыках і злачыннасці, плошча пасеваў опіумнага маку ў Афганістане цяпер пераўзыходзіць плантацыі кокі ў Калумбіі, Перу і Балівіі, разам узятых, і складае 193 000 га (на 2006 год у Афганістане выраблялася 92% ад яго сусветнай вытворчасці роўнай 6630 тон)[4]. Збор ураджая опіумнага маку ў 2007 годзе ўзрос да 8200 тон — гэта ў 2,4 разы больш, чым у 2002 годзе, калі кааліцыйныя войскі пачалі баявыя дзеянні супраць арміі талібаў. У той жа час, паводле даных ААН, у паўночнай частцы краіны, якая знаходзіцца пад кантролем праамерыканскага ўрада, пасевы маку скарачаюцца, а збор збожжавых расце. У паўднёвых раёнах Афганістана, дзе моцныя пазіцыі «Талібана», процілеглая сітуацыя.[5]
У краінах СНД фірмы, якія вырошчваюць мак або мак опіумны, павінны мець ліцэнзію. У Тайландзе існуе забарона на вырошчванне маку толькі з нядаўняга часу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.