Обер-Ост
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ober Ost (скарачэнне ад ням.: Oberbefehlshaber der gesamten Deutschen Streitkräfte im Osten — «Вярхоўны Галоўнакамандуючы ўсімі нямецкімі войскамі на Усходзе») — орган ваеннай улады Германскай імперыі падчас І Сусветнай вайны на тэрыторыі ўсходняга фронту. Па заключэнні Брэсцкага перамір’я пад кіраўніцтва гэтай структуры перайшлі вызначаныя заходнія рэгіёны тагачаснай Расійскай імперыі, а менавіта Літва (без Клайпеды, якая на той момант належала Германіі), поўдзень Латвіі, цэнтр і захад Беларусі, крайні ўсход Польшчы, што агулам складала тэрыторыю ў прыкладна 108 808 км².
тэрыторыя ў падначаленні Вярхоўнага камандавання | |||||
Ober Ost | |||||
---|---|---|---|---|---|
Oberbefehlshaber der gesamten deutschen Streitkräfte im Osten | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Кёнігсберг | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Коўна, Вільня | ||||
Мова(ы) | Нямецкая мова | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Грашовая адзінка | Ост-рубель | ||||
Плошча | 108.808 км² | ||||
Насельніцтва | ~3 000 000 | ||||
Форма кіравання | Акупацыя | ||||
Дынастыя | Вітэльсбахі | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Галоўнакамандуючы | |||||
• 1914-1916 | Паўль фон Гіндэнбург | ||||
• 1916-1918 | Леапольд Баварскі | ||||
• 1918-1919 | Макс Хофман | ||||
Кіраўнік адміністрацыі | |||||
• 1914-1916 | Эрых Людэндорф | ||||
• 1916-1919 | Макс Хофман | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створаны ў 1914 годзе. Першым на чале структуры стаў Паўль фон Гіндэнбург — ваенны герой Прусіі і будучы прэзідэнт Веймарскай рэспублікі. Існавала і другая пасада — начальнік штаба, якую першым заняў Эрых фон Фалькенгайн.