Клайпеда
трэці паводле велічыні горад Літвы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кла́йпеда (літ.: Klaipėda, ням.: Memel) — трэці паводле велічыні горад Літвы, размешчаны ў заходняй яе частцы, дзе Балтыйскае мора пераходзіць у Куршскі заліў. Адміністрацыйны цэнтр Клайпедскага павета і Клайпедскага раёна. Дзякуючы свайму адносна паўднёваму размяшчэнню Клайпеда — найбуйнейшы порт Літвы, гэта адзін з буйных незамярзальных марскіх партоў на беразе Балтыйскага мора і Куршскага заліва. Горад яшчэ ў савецкія часы набыў сабе славу папулярнага курорта.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад і прылеглы да яго рэгіён маюць асаблівую, адрозную ад астатняй Літвы гісторыю. Да 1923 года Клайпеда прыналежала Германіі, што адбілася на архітэктурным абліччы гэтай балтыйскай жамчужыны. У сілу сваёй гісторыі этнічнае і моўнае аблічча горада носіць шматнацыянальны характар. У ім пражывае, акрамя літоўцаў, значная колькасць рускіх, палякаў, беларусаў і шмат прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.