Нямецкая мова
еўрапейская мова заходнегерманскай групы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Няме́цкая мова (ням. Deutschⓘ, вымаўляецца: [dɔɪ̯ʧ]; deutsche Sprache, вымаўляецца: [ˈdɔɪ̯ʧə ˈʃpʀaːχə]) — мова немцаў, аўстрыйцаў, ліхтэнштэйнцаў і большай часткі швейцарцаў, афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга і Бельгіі[16]. З’яўляецца адной з самых распаўсюджаных моў у свеце (руск.) (бел. пасля кітайскай, арабскай, хіндзі, англійскай, іспанскай, бенгальскай, партугальскай, рускай і японскай. Нямецкая — адна з афіцыйных і рабочых моў (руск.) (бел. Еўрапейскага саюза і рада іншых міжнародных арганізацый (руск.) (бел..
Нямецкая мова | |
---|---|
Саманазва | Deutsch, deutsche Sprache |
Краіны | Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Італія, Люксембург, Расія і яшчэ 36 краін |
Афіцыйны статус |
Германія Рэгіянальная ці лакальная афіцыйная мова:
Данія (Паўднёвая Данія)[4] Намібія[6][7]
Арганізацыі: |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Council for German Orthography[d] і Leibniz Institute for the German Language[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | |
Рэйтынг | 10 |
Статус | у бяспецы[d][15] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацініца (нямецкі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | нем 481 |
ISO 639-1 | de |
ISO 639-2 | ger (B); deu (T) |
ISO 639-3 | deu |
WALS | ger, gbl, gha, gma, gth і gti |
Ethnologue | deu |
ABS ASCL | 1301 |
IETF | de |
Glottolog | stan1295 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Адносіцца да заходняй падгрупы германскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта, дапоўненага трыма графемамі, якія абазначаюць умлаўты (руск.) (бел. (ä, ö, ü), і лігатурай эсцэт (ß). Найстаражытнейшыя помнікі пісьменнасці адносяцца да VIII стагоддзя[17].
Нямецкая мова ўзыходзіць да прагерманскай мовы, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца адгалінаваннем праіндаеўрапейскай. Змяненне фанетычнай і марфалагічнай сістэм мовы ў выніку другога перамяшчэння зычных (руск.) (бел. прывяло да яе адасаблення ад роднасных германскіх моў. У сярэднія вякі адбываецца фарміраванне фанетыкі і марфалогіі, лексічнага строю і сінтаксісу сярэдневерхненямецкай, а за ёю — ранненоваверхненямецкай мовы (руск.) (бел.. Сучасную нямецкую мову, гісторыя якой пачынаецца прыкладна з другой паловы XVII стагоддзя, іначай называюць новаверхненямецкай мовай (руск.) (бел.. Вялікую ролю ў яе станаўленні адыгралі пераклад Бібліі Марціна Лютэра, творчасць Іагана Вольфганга фон Гётэ, Фрыдрыха Готліба Клопштака і Іагана Крыстафа Готшэда (руск.) (бел., мовазнаўчыя працы Іагана Крыстафа Адэлунга (руск.) (бел., братоў Грым і Конрада Дудэна[16].
Сучасная літаратурная нямецкая мова (руск.) (бел. ўзнікла на аснове верхненямецкіх дыялектаў. У адрозненне ад яе асобныя нямецкія дыялекты (руск.) (бел. (напрыклад, ніжненямецкія ці алеманскія (руск.) (бел.), якія не поўнасцю ўдзельнічалі ў верхненямецкім зрушэнні ці ўдзельнічалі ў іншых фанетычных пераходах, захоўваюць сваю своеасаблівасць. У Аўстрыі і Швейцарыі склаліся ўласныя варыянты нямецкай мовы (руск.) (бел., сфарміраваныя на ўласнай дыялектнай аснове са сваімі спецыфічнымі рысамі фанетычнага і граматычнага ладу[16][17].