From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная футбольная ліга (НФЛ) (англ.: National Football League (NFL)) — прафесійная ліга амерыканскага футбола ў ЗША. У цяперашні час у НФЛ гуляе 32 каманды. Ліга была створана ў 1920 годзе пад назвай «Амерыканская прафесійная футбольная асацыяцыя» і атрымала сваё цяперашняе назву ў 1922 годзе.
Нацыянальная футбольная ліга | |
---|---|
Від спорту | амерыканскі футбол |
Заснаванне | 1920 |
Краіна | |
Колькасць каманд | 32 |
Ключавыя фігуры | Роджэр Гудэл |
Чэмпіён(ы) | Канзас-Сіці Чыфс |
Максімум тытулаў | 13 — Грын-Бэй Пекерс |
Афіцыйны сайт (англ.) (ісп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбольшую папулярнасць НФЛ здабыла ў 1960—1970-х гадах пасля аб’яднання з канкурэнтнай лігай — Амерыканскай футбольнай лігай.
32 каманды падзеленыя на 2 канферэнцыі: Амерыканскую і Нацыянальную, кожная з якіх, у сваю чаргу, падзелена на 4 дывізіёна: Усходні, Заходні, Паўночны і Паўднёвы. На працягу рэгулярнага сезона, які пачынаецца ў верасні і працягваецца 17 тыдняў, кожная каманда гуляе 16 гульняў. Пасля заканчэння сезона 12 лепшых каманд гуляюць па сістэме плэй-оф. Фінал плэй-оф — Супер Боўл — самае папулярнае спартыўная падзея ЗША.
Амерыканская прафесійная футбольная асацыяцыя была ўтворана ў 1920 годзе ў горадзе Кантон (штат Агая) стаўшы першай лігай па амерыканскім футболе ў Злучаных Штатах, у якой ігракам плацілі за гульню. Легендарны атлет Джым Торпа з «Кантон Буллдогз» стаў першым прэзідэнтам лігі. Толькі чатыры каманды з 11 якія распачалі, скончылі сезон 1920 года. «Акрон Прос», не прайграўшы ніводнай гульні, сталі першымі пераможцамі. У 1921 годзе колькасць каманд павялічылася да 22, але на працягу ўсіх 1920-х гадоў колькасць удзельнікаў заставалася нестабільнай і ліга была не галоўным нацыянальным відам спорту, саступала бейсболу.
Да 1934 года, усе каманды з маленькіх гарадоў, за выключэннем «Грын Бей Пекерз», пераехалі або былі заменены камандамі з вялікіх гарадоў. Штогадовая гульня за званне чэмпіёна была ўведзена ў 1933 годзе, а штогадовы драфт маладых ігракоў з універсітэтаў упершыню прайшоў у 1936 годзе. Менавіта на працягу гэтай эры гаспадары клубаў НФЛ, з-за ўплыву ўладальніка каманды «Бостан Брэйвз» Джорджа Прэстана Маршала, не запрашалі да сябе чарнаскурых ігракоў. Дадзеная практыка была ліквідавана толькі ў 1962 годзе.
Універсітэцкі футбол тады быў папулярней, але ў канцы Другой сусветнай вайны, прафесійны футбол стаў сапернічаць з універсітэцкім за гледачоў. Змены правілаў і інавацыі ў стратэгіях прывялі да відовішчнасці і выніковасці гульняў. Ліга таксама пачала пашырацца за межы ўсходу і сярэдняга захаду. У 1945 годзе «Кліўленд Рэмсі» пераехалі ў Лос-Анджэлес, стаўшы другой прафесійнай камандай з чатырох галоўных ліг Паўночнай Амерыкі на заходнім узбярэжжы. У 1950 годзе НФЛ прыняла тры каманды з Усеамерыканскай футбольнай канферэнцыі, якая спыніла сваю дзейнасць, і такім чынам пашырылася да 13 клубаў. У 1950-х гульні пачалі паказваць па нацыянальным тэлебачанні і футбол стаў галоўным нацыянальным відам спорту.
Рэгулярны сезон пачынаецца ва ўік-энд пасля Дня Працы ў ЗША (першы панядзелак верасня). Кожная каманда гуляе 16 матчаў на працягу 17 гульнявых тураў, званых тыднямі. Традыцыйна адна з гульняў нядзелі праходзіць познім вечарам, у той жа час, але ў панядзелак, гуляецца яшчэ адна. Такія матчы атрымалі назвы Sunday Night Football і Monday Night Football. У апошнія сезоны Ліга выносіць адзін матч тыдня (да перадапошняй) на чацвер. Гэтак жа традыцыйна ў Дзень падзякі праводзяць матчы каманды «Далас Каўбойз» і «Дэтройт Лаянз».
Коль-ць гульняў каманды ў сезоне | |
---|---|
1935-1936 | 12 гульняў |
1937-1942 | 11 гульняў |
1943-1945 | 10 гульняў |
1946 | 11 гульняў |
1947-1960 | 12 гульняў |
1961-1977 | 14 гульняў |
1978-1981 | 16 гульняў |
1982 | 9 гульняў (скар.) |
1983-86 | 16 гульняў |
1987 | 15 гульняў (скар.) |
1988-наст. | 16 гульняў |
У пачатку 1920-х гадоў у НФЛ не было выразнага раскладу і каманды гулялі розную колькасць матчаў (ад 8 да 16), у асноўным, супраць прафесійных, універсітэцкіх і аматарскіх каманд. З 1926 па 1946 год каманды праводзілі ад 11 да 15 гульняў за сезон, у залежнасці ад колькасці клубаў у лізе. З 1947 па 1960 год кожная каманда НФЛ гуляла 12 гульняў. У 1960 годзе новаўтвораная Амерыканская футбольная ліга ўвяла збалансаваны расклад з 14 гульняў на каманду за 15-тыднёвы сезон, у якім кожная з васьмі каманд гуляла з другой двойчы (дома і ў гасцях) з адным перапынкам. У 1961 годзе НФЛ таксама ўвяла расклад з 14 гульнямі, але, у адрозненне ад АФЛ, без перапынкаў для каманд. З 1978 па 1989 год каманды праводзілі па 16 гульняў за 16 тыдняў. У 1990 годзе НФЛ увяла ў расклад свабодны тыдзень. Кожны клуб праводзіў тыя ж 16 гульняў, але ўжо за 17 тыдняў. У 1993 годзе быў уведзены дадатковы вольны тыдзень, але ўжо ў наступным сезоне яго адмянілі. З сезона 2002 года ліга ўвяла матч-адкрыццё сезону, які праходзіць у чацвер вечарам з трансляцыяй па нацыянальных каналах. З 2004 года матч адкрыцця праходзіць з удзелам дзеючага пераможца Супер Боула на яго поле.
У цяперашні час кожная каманда гуляе ў рэгулярным сезоне па 16 гульняў. Сапернікі вызначаюцца згодна з пэўнай формулай:
Такі расклад гарантуе кожнай камандзе матчы з усімі іншымі як мінімум раз у чатыры гады, і як мінімум два разы (дома і гасцях) на працягу васьмі гадоў.
У гэтых табліцах паказаны сапернікі каманды «Пітсбург Стайлерз» у сезоне 2007 года. Сапернікі вызначаюцца аўтаматычна паводле вызначанай формулы і месцах, занятых камандамі ў мінулым сезоне.
Адна гульня ў рэгулярным сезоне | Дзве гульні ў рэгулярным сезоне | Каманда, для якой паказаны супернік |
|
|
Згодна з формулай раскладу матчы паміж камандамі з дывізіёнаў адной канферэнцыі і розных на сезон 2007 года наступныя:
Унутры канферэнцый: |
Між канферэнцыямі: |
Пачынаючы з сезона 2007 года, кожны год Нацыянальная футбольная ліга праводзіць матчы рэгулярнага сезона за межамі Злучаных Штатаў у серыі, вядомай як International Series. З 2007 года і прынамсі да 2016 года, гульні будуць праходзіць у Злучаным Каралеўстве, на стадыёне Уэмблі ў Лондане.
Першая гульня за межамі ЗША адбылася ў 2005 годзе паміж камандамі «Сан-Францыска Форці Найнерс» і «Арызона Кардыналс». Яна прайшла ў Мехіка, (Мексіка), на адным з найбуйнейшых футбольных стадыёнаў свету — Ацтэка. Матч завяршыўся перамогай Арызоны 31:14, а сустрэча ўстанавіла рэкорд наведвальнасці для матчаў рэгуляркі — 103 467 чалавек.
У кастрычніку 2006 года ўладальнікі клубаў НФЛ прынялі план па якім дзве гульні рэгулярнага сезона ў год, з 2007 года і, прынамсі, да 2011, будуць гуляцца за межамі ЗША[1]. 2 лютага 2007 года НФЛ абвясціла аб тым, што адзін матч рэгулярнага сезона 2007 будзе праведзены ў Англіі. Гульня восьмага тыдня паміж «Нью-Ёрк Джаентс» і «Маямі Долфінс» прайшла ў Лондане на стадыёне «Уэмблі» 28 кастрычніка 2007 года[2][3]. У доўгатэрміновы план уваходзяць дзве міжнародныя гульні за сезон на працягу 16 гадоў. Гэта гарантуе ўсім камандам па дзве гульні за межамі ЗША за гэты перыяд: адну ў якасці намінальнага госця, другую ў якасці намінальнага гаспадара поля.
Год | Дата | TV | Намінальны госць | Ачкі | Намінальны гаспадар | Ачкі | Стадыён | Горад | Гледачы | NFL.com recap |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2007 | 28 кастрычніка | Fox | Нью-Ёрк Джаентс | 13 | Маямі Долфінс | 10 | Уэмблі | Лондан | 81,176 | Recap |
2008 | 26 кастрычніка | CBS | Сан-Дыега Чарджэрс | 32 | Нью-Арлеан Сейнтс | 37 | Уэмблі | Лондан | 83,226 | Recap |
2009 | 25 кастрычніка | CBS | Нью-Інглэнд Петрыотс | 35 | Тампа Бей Баккенірс | 7 | Уэмблі | Лондан | 84,254 | Recap |
2010 | 31 кастрычніка | CBS | Дэнвер Бронкас | 16 | Сан-Францыска Форці Найнерс | 24 | Уэмблі | Лондан | 83,941 | Recap |
2011 | 23 кастрычніка | FOX | Чыкага Беарз | 24 | Тампа Бей Баккенірс | 18 | Уэмблі | Лондан | 76,981 | Recap |
2012 | 28 кастрычніка | CBS | Нью-Інглэнд Петрыотс | 45 | Сент-Луіс Рэмс | 7 | Уэмблі | Лондан | 84,004 | Recap |
2013 | 29 верасня | CBS | Пітсбург Стайлерз | 27 | Мінесота Вікінгс | 34 | Уэмблі | Лондан | 83,518 | Recap |
27 кастрычніка | FOX | Сан-Францыска Форці Найнерс | 42 | Джэксанвіл Джагуарс | 10 | Уэмблі | Лондан | 83,559 | Recap | |
2014 | 28 верасня | CBS | Маямі Долфінс | Окленд Рэйдэрс | Уэмблі | Лондан | ||||
26 кастрычніка | FOX | Дэтройт Лаянз | Атланта Фелканс | Уэмблі | Лондан | |||||
9 лістапада | FOX | Далас Каўбойз | Джэксанвіл Джагуарс | Уэмблі | Лондан | |||||
2015 | TBA | TBA | TBA | Джэксанвіл Джагуарс | Уэмблі | Лондан | ||||
TBA | TBA | TBA | Окленд Рэйдэрс | Уэмблі | Лондан | |||||
2016 | TBA | TBA | TBA | Джэксанвіл Джагуарс | Уэмблі | Лондан | ||||
TBA | TBA | TBA | Окленд Рэйдэрс | Уэмблі | Лондан |
Плэй-оф — турнір на выбыванне які вызначае лепшую каманду сезону. Шэсць каманд з кожнай канферэнцыі — чатыры пераможцы дывізіёна і 2 каманды якія атрымалі Wild card — кваліфікуюцца ў плэй-оф у адпаведнасці з вынікамі рэгулярнага сезона, у якім кожная каманда гуляе па 16 гульняў. Турнір, які складаецца з чатырох раўндаў, завяршаецца Супер Боўлам — фінальнай гульнёй сезону. У кожным раўндзе каманды праводзяць па адной гульні. Перавагу свайго поля маюць клубы, якія паказалі лепшы вынік у рэгулярным сезоне. Выключэннем з’яўляецца Супер Боул, які праходзіць на нейтральным полі (не лічачы таго выпадку, калі сама каманда-гаспадар поля трапляе ў Супер Боул).
Першыя гульні плэй-оф у НФЛ складаліся ўсяго з адной гульні. У 1933 годзе ўпершыню была ўведзена «чэмпіёнскай гульня», у якой за званне чэмпіёна лігі сустракаліся дзве лепшыя каманды рэгулярнага сезона. У 1967 годзе плэй-оф набыў свой звыклы выгляд — ужо чатыры каманды ўдзельнічалі ў гульнях на вылет. У 1970 годзе, пасля аб’яднання АФЛ і НФЛ, у плэй-оф магло ўдзельнічаць восем каманд; у 1978 — дзесяць, а ў 1990 ужо дванаццаць. Зараз ідзе шмат размоў наконт пашырэння плэй-оф да 14 або 16 каманд.
У цяперашні час у НФЛ 32 каманды.
Амерыканская футбольная канферэнцыя | ||||
Дывізіён | Каманда | Стадыён | Горад, штат | |
---|---|---|---|---|
Усход | Бафала Білс | Ralph Wilson Stadium | Орчард Парк, Нью-Ёрк | |
Маямі Долфінс | Sun Life Stadium | Маямі, Фларыда | ||
Нью-Інглэнд Петрыотс | Gillette Stadium | Фоксбаро, Масачусетс | ||
Нью-Ёрк Джэтс | MetLife Stadium | Іст-Ратэрфорд, Нью-Джэрсі | ||
Поўнач | Балтымар Рэйвенс | M&T Bank Stadium | Балтымар, Мэрыленд | |
Цынцынаці Бенгалс | Paul Brown Stadium | Цынцынаці, Агая | ||
Кліўленд Браўнс | Cleveland Browns Stadium | Кліўленд, Агая | ||
Пітсбург Стайлерз | Heinz Field | Пітсбург, Пенсільванія | ||
Поўдзень | Х’юстан Тэксанс | Reliant Stadium | Х’юстан, Тэхас | |
Індыянапаліс Колтс | Lucas Oil Stadium | Індыянапаліс, Індыяна | ||
Джэксанвіл Джагуарс | EverBank Field | Джэксанвіл, Фларыда | ||
Тэнесі Тайтанс | LP Field | Нэшвіл, Тэнесі | ||
Захад | Дэнвер Бронкас | Sports Authority Field at Mile High | Дэнвер, Каларада | |
Канзас-Сіці Чыфс | Arrowhead Stadium | Канзас-Сіці, Місуры | ||
Окленд Рэйдэрс | O.co Coliseum | Окленд, Каліфорнія | ||
Сан-Дыега Чарджэрс | Qualcomm Stadium | Сан-Дыега, Каліфорнія | ||
Нацыянальная футбольная канферэнцыя | ||||
Дывізіён | Каманда | Стадыён | Горад, штат | |
---|---|---|---|---|
Усход | Далас Каўбойз | AT&T Stadium | Ірвінг[4], Тэхас | |
Нью-Ёрк Джаентс | MetLife Stadium | Іст-Ратэрфорд, Нью-Джэрсі | ||
Філадэльфія Іглз | Lincoln Financial Field | Філадэльфія, Пенсільванія | ||
Вашынгтон Рэдскінз | FedEx Field | Лэндовер, Мэрыленд | ||
Поўнач | Чыкага Беарз | Soldier Field | Чыкага, Ілінойс | |
Дэтройт Лаянз | Ford Field | Дэтройт, Мічыган | ||
Грын-Бэй Пекерс | Lambeau Field | Грын Бей, Вісконсін | ||
Мінесота Вікінгс | Hubert H. Humphrey Metrodome | Мінеапаліс, Мінесота | ||
Поўдзень | Атланта Фелканс | Georgia Dome | Атланта, Джорджыя | |
Караліна Пантэрз | Bank of America Stadium | Шарлот, Паўночная Караліна | ||
Нью-Арлеан Сейнтс | Mercedes-Benz Superdome | Новы Арлеан, Луізіяна | ||
Тампа Бей Баккенірс | Raymond James Stadium | Тампа, Фларыда | ||
Захад | Арызона Кардыналс | University of Phoenix Stadium | Глендэйл, Арызона | |
Сент-Луіс Рэмс | Edward Jones Dome | Сент-Луіс, Місуры | ||
Сан-Францыска Форці Найнерс | Candlestick Park | Сан-Францыска, Каліфорнія | ||
Сіэтл Сіхокс | CenturyLink Field | Сіэтл, Вашынгтон |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.