рака ў Польшы і Беларусі, прыток Віслы From Wikipedia, the free encyclopedia
На́раў — рака ў Пружанскім, Свіслацкім раёнах Беларусі і Польшчы, правы прыток Віслы. Да 1962 года лічыўся правым прытокам Заходняга Буга.
Нараў | |
---|---|
польск. Narew | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 484 км |
Басейн | 75 175 км² |
Расход вады | 320 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°43′56″ пн. ш. 24°20′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вісла |
• Каардынаты | 52°26′00″ пн. ш. 20°40′37″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вісла → Балтыйскае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня 497 км, у межах Беларусі 44 км. Вадазбор 74,8 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў межах Беларусі (з прытокамі, якія ўпадаюць на тэрыторыі Польшчы) 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў межах Беларусі 0,3 ‰.
Назва Нараў балцкага паходжання.
Корань Nar- у літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Nar-upis[1]. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі корань Nar- у рачных назвах тыпу Нароўля на Верхнім Падняпроўі[2], Нара на Верхнім Павоччы[3]. Роднасны яму корань Ner- у гідронімах тыпу Няропля, Нярус(с) (прыток Дзясны).
Корань Nar- (Ner-) звязаны з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)», далей да індаеўрапейскага *ner- «ныраць, пагружацца; прытулак, логвішча, нара»[4].
У «Яцвяжскім слоўнічку» зафіксаваны яцвяжскі варыянт назвы Нарава Naura. Ён узнік у выніку метатэзы (перастаноўкі гукаў) адпачатнай асновы *nar-ṷ- у аснову *naṷ-r-. Таго ж паходжання і назва мазурскага возера Naury (цяпер Кікіты ), а над ім вядомая «Нау́рская гара».
Яцвяжская форма назвы ракі Наўра пацвярджае прывязку лакалізацыі дагістарычных неўраў да вобласці цячэння гэтай ракі, што рабілі яшчэ да адкрыцця «Яцвяжскага слоўнічка»[5].
Пачынаецца з вярхоўя Скаронава канала за 6 км на паўночны ўсход ад в. Клепачы Пружанскага раёна, вусце на тэрыторыі Польшчы. У Беларусі цячэ па Прыбужскай раўніне праз Белавежскую пушчу. Замярзае ў першай дэкадзе снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Шырыня ракі ў межань — 8—10 м.
Даліна ў межах Беларусі амаль на ўсім працягу невыразная. Каналізавана 13 км рэчышча ад вытоку да вусця канала Матылёў Роў; на астатнім працягу яно звілістае, месцамі выраўнаванае.
Справа: Мядзянка, Рудаўка, Пчолка, Калонка, Бебжа, Шса, Амулёў, Вкра. Злева: Нямержанка, Тушамлянка, Нараўка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.