![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/Micha%25C5%2582%252C_Alena_Hlinskija._%25D0%259C%25D1%2596%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25BB%252C_%25D0%2590%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BD%25D0%25B0_%25D0%2593%25D0%25BB%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596%25D1%258F_%2528XIX%2529.jpg/640px-Micha%25C5%2582%252C_Alena_Hlinskija._%25D0%259C%25D1%2596%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25BB%252C_%25D0%2590%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BD%25D0%25B0_%25D0%2593%25D0%25BB%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596%25D1%258F_%2528XIX%2529.jpg&w=640&q=50)
Міхаіл Львовіч Глінскі
маршалак дворны літоўскі, арганізатар мяцяжу Глінскіх / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глінскі.
Міхаіл Глінскі, мянушка «Мажны»[1] (1470 — 24 верасня 1534) — вялікалітоўскі і маскоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік уценскі (1498), мерацкі (1501—1505) і бельскі (1505—1506)[2], маршалак дворны літоўскі (1500—1506), кіраўнік Віленскага манетнага двара (з 1501)[1].
Хуткія факты Міхаіл Глінскі, Маршалак дворны літоўскі ...
Міхаіл Глінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Michał Gliński | |||||||
![]() Міхаіл і Алена Глінскія | |||||||
![]() Герб «Глінскі» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Осцік | ||||||
Пераемнік | Рыгор Осцік | ||||||
Нараджэнне |
1470(1470) |
||||||
Смерць |
24 верасня 1534(1534-09-24) |
||||||
Род | Глінскія | ||||||
Бацька | Леў Барысавіч Глінскі[uk] | ||||||
Дзеці | Васіль Міхайлавіч Глінскі[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква | ||||||
Вядомы як | кіраўнік Мецяжу Глінскіх | ||||||
Бітвы | Клецкая бітва |
Закрыць
Валодаў зямельнымі абшарамі на Палессі, родавы маёнтак — Тураў. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Райгарад і Гонёндз на Падляшшы, Мажэйкава на Лідчыне.
На чале літоўскага войска здабыў перамогу ў Клецкай бітве (1506)[1]. У 1508 годзе ўзняў мяцеж супраць новага вялікага князя Жыгімонта Старога.