княжацкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Глінскія — княскі род Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага, магчыма, татарскага паходжання. Прадстаўнікі роду займалі ў XV—XVIII ст. дзяржаўныя ўрады ў Вялікім княстве Літоўскім і Маскоўскай дзяржаве, валодалі маёнткамі ў Беларусі і Украіне[1].
Глінскія | |
---|---|
| |
Апісанне герба: Глінскія ўжывалі герб уласны, які паходзіць ад татарскай родавай тамгі і сімвалізуе княжацкую ўладу, перад ім перавернутае бярло з расшчэпленым дзяржаннем, гл. тэкст |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Род Глінскіх згас у Маскоўскай дзяржаве на пачатку XVII ст., у Рэчы Паспалітай страцілі княскі тытул у канцы XVII — пачатку XVIII ст.[1].
Імя роду паходзіць ад Глінска, горада ў Северскай зямлі, якім валодаў род у XV ст. Паводле маскоўскага разумення Глінскіх адносілі да худародных; у Гасударавым радаслоўцы для аповеду пра іх толькі пакінута пустое месца[2]. Першы Глінскі, пэўна зафіксаваны крыніцамі[1] — князь Барыс, які ў 1437 годзе прысягаў на вернасць польскаму каралю Уладзіславу III[3].
У Келейнай кнізе і Сінадальным спісе, складзеных нашмат пазней за смерць апошняга маскоўскага Глінскага, род выводзілі ад Мамая, які выехаў з Арды да вялікага князя Вітаўта. Пазнейшыя крыніцы называюць Лексада, а ў хрышчэнні Аляксандра, які атрымаў ад Вітаўта гарады Глінск і Палтаву.
И после Донскаго побоища Мамаев сын Мансур-Кият (Маркисуат) Князь зарубил три городы Глинеск, [да] Полдову (Полтаву), [да] Глеченицу (Глиницу) дети же Мансур-киятовы (Мансуркиатовы) меньшой сын Скидер (Скидырь) [Князь] поймал [поимав] стадо коней и верблюдов и покочевал в Перекопы, а большой сын [его] Алекса (Олеско) [Князь, а] остался на тех градех преждереченных [городех].
Мамай | Мансур | Аляксандр Глінскі | Іван Глінскі |_________________________ | | | Барыс Фёдар Сямён | Леў | Васіль + Ганна Якшыч |__________________________ | | Міхаіл Алена + Васіль III | | Іван Іван IV | Фёдар I Іванавіч | Феадосія Фёдараўна
Князь Багдан Глінскі , у 1500 годзе ўзяты рускімі ў палон пад Пуціўлем, сыны князя Льва Глінскага — Васіль і Міхал; сыны князя Васіля — Юрый і Міхаіл .
Былі ў сваяцтве з вялікімі князямі маскоўскімі (з Рурыкавічаў) праз шлюб Алены Глінскай з вялікім князяем Васілём III у 1526 годзе. Маскоўская галіна князёў Глінскіх згасла ў 2-й палове XVI ст.
Складальнікі радаслоўцаў паведамляюць, што Алекса (або Лексад), прыняўшы хрышчэнне, атрымаў ад Вітаўта гарады Глінск і Палтаву. З гэтага вынікае, што аўтары ў паўстагоддзя пасля Кулікоўскай бітвы здолелі ўпісаць чатыры пакаленні Мамаевых нашчадкаў. У гэтым можна бачыць тыповае радаводнае паданне, калі заснавальнікам роду называецца наўдачу выхапленае з летапісаў імя (у гэтым выпадку татарскае — магчыма, уплыў сарматызму). У радаслоўцы таксама паведамляецца пра выратаванне продкамі Глінскіх вялікага князя Вітаўта пасля разгрому на Ворскле, праўда, напэўна і гэтае прыгожае паданне «сфальсіфікавана»[3].
Рэальнасць падання пра паходжанне Глінскіх ад Мамая прымае А. А. Шэннікаў[4], які ў пацвярджэнне спасылаецца на неназваны «рускі летапіс», дзе адзін з Глінскіх — Іван Малы, называны Мамаем, а таксама прыводзіць ліст Шэйх-Ахмеда да братоў Глінскіх (1501), у якім хан звяртаецца да іх «Кияты князья Мамаевы истинные дети», быццам «апелюючы да яшчэ не згаслай татарскай этнічнай самасвядомасці Глінскіх»[3].
Гіпатэтычнае літоўска-татарскія княства на тэрыторыі сучасных Чаркаскай і Палтаўскай абласцей Шэннікаў адносіць да групы памежных дзяржаўных утварэнняў паўднёва-усходу Русі, у якіх пры «зрастанні славянскай і цюркскай частак насельніцтва» ішло складванне казацтва. Шэннікаў выказвае здагадку, што «князі тут былі больш падобныя да казачых атаманаў, чым да сапраўдных феадалаў»[3]. Тыповым прадстаўніком гэтых татара-літоўскіх князёў, мабыць, быў Багдан Глінскі , у 1500 годзе ўзяты рускімі ў палон пад Пуціўлем.
Вядомасцю і месцам у гісторыі Глінскія абавязаны князю Міхаілу Львовічу (1470—1534) — адной з найкаларытнейшых фігур літоўскай і рускай гісторыі пачатку XVI ст. Ён выхоўваўся пры двары свячэннарымскага імператара, прыняў каталіцтва, удзельнічаў у Італьянскіх войнах. Пры ўступленні на сталец караля Жыгімонта Старога князь Міхаіл Глінскі ўзняў мяцеж, але пацярпеў паразу і збег у Маскву.
Пасля шлюбу пляменніцы Міхаіла Глінскага, Алены, з вялікім князем Васілём Іванавічам (1526) значэнне роду надзвычайна ўзрасло, а пасля смерці Васіля Іванавіча ў 1533 годзе Глінскія сталі фактычнымі кіраўнікамі Маскоўскай дзяржавы. Супраць іх пры двары склалася партыя на чале з Шуйскімі, якія і паднялі супраць іх маскоўскую чэрнь пасля разбуральнага пажару 1547 года . На гэтым панаванне Глінскіх у Рускай дзяржаве скончылася. Тыя Глінскія, што засталіся ў жывых (найбольш вядомы з іх Міхаіл Васільевіч ) нашчадкаў не пакінулі і на іх род маскоўская галіна роду згасла.
У чырвоным полі княскі сталец, перад ім перавернутае бярло з расшчэпленым дзяржаннем, якое ўтварае быццам трэцюю, сярэднюю нагу стальца. Такі герб належаў літоўскім князям Глінскім, якія мелі ўладанні на Севершчыне. Цікавае параўнанне з гербам Агінскіх[5]. Герб Глінскіх унесены ў 2-ю частку Гербоўніка дваранскіх родаў Царства Польскага, стар. 47.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.