![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Lidzki_paviet._%25D0%259B%25D1%2596%25D0%25B4%25D0%25B7%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.svg/langbe-640px-Lidzki_paviet._%25D0%259B%25D1%2596%25D0%25B4%25D0%25B7%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.svg.png&w=640&q=50)
Лідскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́дскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст. Сталіца — Ліда.
Хуткія факты Лідскі павет, Краіна ...
Лідскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1566 |
Дата скасавання | 1795 |
Насельніцтва | гл. Насельніцтва |
Плошча | 5500[1] |
![]() |
|
![]() |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лідскі павет.
У Лідскі павет уваходзіла тэрыторыя Лідскага гродавава, Бярштанскага, Васілішкаўскага, Дубіцкага (яно ж Каняўскае, Радунскае) Навадворскага і Стокліскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Станам на 1790 год у складзе павета было 16 гарадоў і мястэчак.
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».[1]
Вайны сярэдзіны XVII ст. спустошылі павет, колькасць дымоў скарацілася на 19 %[2].
Пасля далучэння да Расійскай імперыі з тэрыторыі павета ўтвораны Лідскі павет у складзе Слонімскай губерні.