From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Апанасавіч Стэ́льмах[1] (укр.: Михайло Панасович Стельмах; 24 мая 1912 — 27 верасня 1983) — украінскі празаік , драматург , паэт , лаўрэат Сталінскай прэміі (1951), Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Акадэмік Акадэміі навук УССР (1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1962 года.
Міхаіл Апанасавіч Стэльмах | |
---|---|
укр.: Михайло Панасович Стельмах | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 (24) мая 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1983 (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Yaroslav Stelmakh[d] і Dmytro Stelmakh[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, палітык, пісьменнік |
Гады творчасці | з 1936 |
Жанр | раман, аповесць[d], п’еса і верш |
Мова твораў | украінская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Стэльмах нарадзіўся 11(24) мая 1912 года ў вёсцы Дзякіўці (цяпер Літынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны ў беднай сялянскай сям’і). У 1929 годзе пасля заканчэння школы паступіў у Вінніцкі педагагічны тэхнікум, затым на літаратурны факультэт Вінніцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1933 годзе. У 1933—1939 гадах працаваў настаўнікам. У 1939—1945 гадах служыў у Чырвонай Арміі, спачатку радавым артылерыстам, а з 1944 года пасля двух цяжкіх раненняў і лячэння ў горадзе Уфа — карэспандэнтам Першага Украінскага фронту «За гонар Айчыны». Падчас вайны ў Варонежы і Уфе былі апублікаваныя зборнікі вершаў Міхаіла Стэльмаха. Пасля заканчэння вайны прыйшоў на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, фальклору і этнаграфіі Акадэміі навук УССР, дзе прапрацаваў да 1953 года.
М. А. Стэльмах памёр 27 верасня 1983 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.
Друкавацца пачаў у 1936 годзе[1]. Проза Міхаіла Стэльмаха вызначаецца выразнасцю мовы, псіхалагізмам, багаццем фальклорных дэталей[1]. Аўтар вершаў, п’ес, навел, раманаў, твораў для дзяцей. Пераклаў на ўкраінскую мовы асобныя вершы Я. Купалы, П. Пестрака, А. Астрэйкі, М. Танка[1].
На беларускую мову творы Міхаіла Стэльмаха перакладалі А. Васілевіч, В. Вітка, М. Маляўка, С. Грахоўскі, Р. Ряхай, Х. Жычка, В. Зуёнак, П. Сушко[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.