![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/1940._%25D0%259C%25D1%2596%25D1%2580%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_%25D0%2591%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B9_%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2596.svg/langbe-640px-1940._%25D0%259C%25D1%2596%25D1%2580%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_%25D0%2591%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B9_%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2596.svg.png&w=640&q=50)
Мірскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1956 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Мір. Плошча 0,7 тыс. км² (1941).
Хуткія факты Мірскі раён, Краіна ...
Мірскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Мір |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 17 снежня 1956 |
![]() |
Закрыць
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Аюцавіцкі, Жухавіцкі, Крышылоўшчынскі, Некрашэвіцкі, Прылуцкі, Сімакаўскі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі, Турэцкі, Ушанскі, Ярэміцкі. 17 лістапада 1948 года ўтвораны Мядзвядскі сельсавет. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Аюцавіцкі, Крышылоўшчынскі, Мядзвядскі, Некрашэвіцкі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі сельсаветы, утвораны Лукскі сельсавет. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Карэліцкага раёна[1].