Сімакаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сі́макаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Сімакава.
Хуткія факты Сімакаўскі сельсавет, Краіна ...
Сімакаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Карэліцкі раён |
Уключаў | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Сімакава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 21 красавіка 1977 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аюцавіцкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 21 красавіка 1977 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мірскага пассавета[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: Азерскае, Аюцавічы і Сімакава.