Ушанскі сельсавет (Карэліцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ушанскі сельсавет.
Уша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Уша.
Хуткія факты Ушанскі сельсавет, Краіна ...
Ушанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Карэліцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Уша |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 23 ліпеня 1979 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 23 ліпеня 1979 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жухавіцкага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Кожава, Лемнікі, Пясочная, Радунь, Трашчычы, Уша і Церабостынь.