Лукскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лу́кскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Лукі.
Хуткія факты Лукскі сельсавет, Краіна ...
Лукскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Карэліцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лукі |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2009) | 1 225 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1596 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Закрыць
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Мірскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Крышылоўшчынскага і Некрашэвіцкага сельсаветаў[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1225 чалавек[2], з іх 94,5 % — беларусы, 3,2 % — рускія[3].