From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́лаш А́лександар Ба́заўскі (чэшск.: Miloš Alexander Bazovský; 11 студзеня 1899, г. Турані-над-Вагам, Славакія — 15 снежня 1968) — славацкі жывапісец і графік. Народны мастак Славакіі (1964). Адзін з заснавальнікаў сучаснага славацкага жывапісу.
Мілаш Александар Базаўскі | |
---|---|
славацк.: Miloš Alexander Bazovský | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1968[2][3] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Вучоба | |
Узнагароды |
Народны артыст Чэхаславакіі[d] (11 студзеня 1964) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Будапешце (1918) і Празе (1919—1924).
Яго мастацтва блізкае да народных формаў, народнай творчасці, што звязана з мяккім каларытам, умоўнасцю і спрошчанасцю малюнка, тонкім пачуццёвым лірызмам, тугою, смуткам. Аўтар тэматычных карцін, пейзажаў: «Веснавы струмень» (1927), «Чорныя сенажаці» (1930), «Дзяўчына са збанам» (1931), «Аранжавы конь» (1938), «Чорнае сонца» (1942), «Агасфер (Лудзільшчык)» (1948), «Радасная вёска» (1949), «Птушкі адлятаюць» (1957) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.