Трэнчын
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэ́нчын (славацк.: Trenčín) — прамысловы горад у заходняй Славакіі. Размешчаны за 10 км ад чэшскай мяжы, на рацэ Ваг, на месцы рымскага легіёна Лаўгарыцыа. Горад з'яўляецца цэнтрам Трэнчынскага края (4501 км²). Насельніцтва складае 58 тыс. чалавек.
Горад
Трэнчын
Trenčín
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Летапісы ўпершыню згадваюць Трэнчын у 1111 годзе, як замак. Галоўная вежа замка паходзіць з XI ст. У 1275 годзе Трэнчын пераходзіць да ўплывовага венгерскага феадала Пятра Чака. У перыяд з 1302 па 1321 год замак служыў стальцом яго сыну — Матушу Чаку (славацк.: Matúš Čák, венг.: Máté Csák), магутнаму кіраўніку, які кантраліраваў землі Славакіі ў ваенным і палітычным адносінах.
У 1412 годзе Трэнчын атрымаў права вольнага каралеўскага горада. У 1790 горад і замак згарэлі ў вялікім пажары. З другой паловы XIX ст. Трэнчын становіцца буйным прамысловым горадам у рэгіёне сярэдняга цячэння ракі Ваг.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.