From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Васільевіч Азбукін[1](16 (29) ліпеня 1894, Бабруйск — 24 лістапада 1943, ?), беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Блізкі сябар Аркадзя Смоліча[2].
Мікалай Васільевіч Азбукін | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (28) ліпеня 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 1943 (49 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | краязнавец, эканаміст |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з сям’і патомных дваранаў. Скончыў бабруйскую гімназію. У 1912—1917 гадах вучыўся ў Імператарскім Санкт-Пецярбургскім (Петраградскім) універсітэце на прыродазнаўчым аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта па спецыяльнасці «геаграфія»[1]. Пасля атрымання дыплома выкладаў геаграфію і прыродазнаўства ў Бабруйскай гімназіі (да 1921)[1]. Восенню 1920 года стаў загадчыкам бабруйскай школы імя Янкі Купалы.
Член камітэта Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску, далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. У 1919 быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі.
У пачатку 1921 разам з сям’ёй пераехаў у Менск, дзе амаль адразу быў арыштаваны савецкімі ўладамі па падазрэнні ў прыналежнасці да партыі беларускіх эсэраў. Пасля нядоўгага зняволення, атрымаў пасаду сакратара прыродазнаўчай секціі пры Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР. З 11 лютага 1922 — навуковы супрацоўнік Інстытута беларускай культуры[1]. Вынікам працы М. Азбукіна была публікацыя 3-га выпуску выдання «Беларуская навуковая тэрміналогія» пад назвай «Географічныя і космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел» (1923)[3].
З 1929 на кафедры геаграфіі АН БССР. У кнізе «Географія Эўропы» трактаваў Беларусь як самадастатковую краіну.
Адзін з галоўных арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі[1], сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства, першы рэдактар часопіса «Наш край». У пачатку 1928 у БССР існавала ўжо 301 краязнаўчая арганізацыя, якія аб’ядноўвалі 10510 чалавек. Імклівае пашырэнне краязнаўчага руху, глыбока патрыятычнага па сутнасці, выклікала занепакоенасць камуністычных уладаў, і на краязнаўцаў абрынуліся рэпрэсіі. М. Азбукін быў арыштаваны 21.7.1930 па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі» і па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Налінск на 5 гадоў. Ёсць звесткі, што зноў быў асуджаны ў 1937(?). Загінуў у 1943 у зняволенні. Паводле сведчання Ю. Бібілы, расстраляны нібыта за спробу перайсці мяжу на поўдні СССР[2]. Рэабілітаваны 15.11.1957 Вярхоўным судом БССР.
Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню геаграфіі Беларусі і іншых краін[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.