Лявон (Ляонт) Лявонавіч Більдзюкевіч (6 (18) студзеня 1895, мяст. Івянец, Мінскі павет, цяпер Валожынскі раён — 18 жніўня 1942) — беларускі педагог, матэматык, грамадскі дзеяч.
Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (18) студзеня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 1942 (47 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | перакладчык, педагог, матэматык, грамадскі дзеяч |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Скончыў Мінскую гімназію (1913), Кіеўскі ўніверсітэт (1917), педагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе (1918), курс па эканоміцы Кіеўскага камерцыйнага інстытута (1919). У 1914 друкаваўся ў газеце «Наша ніва» (апавяданне «Гадзюка»). У 1917-18 уваходзіў у кіеўскі беларускі культурна-асветны гурток «Зорка».
3 чэрвеня 1919 у Мінску, загадчык Мінскай школы сляпых, дзе перавёў навучанне на беларускую мову. У час польска-савецкай вайны 1919-20 член Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, удзельнічаў у працы Беларускай школьнай рады Міншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускай пачатковай школы. 3 кастрычніка 1919 выкладчык Мінскай беларускай гімназіі, уваходзіў у камісію пры Мінскім беларускім педагагічным інстытуце па распрацоўцы беларускай матэматычнай тэрміналогіі. Пераклаў на беларускую мову падручнікі па матэматыцы: «Аснаўныя пачаткі арыфметыкі» К. Цыгельмана (1920), зборнікі арыфметычных задач М. Шапашнікава, М. Вальцава (1921) і С. Валасковіча (1922, ч. 1-2). 3 1921 член прыродазнаўчага аддзялення Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта, удзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізіцы, супрацоўнік часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вестник Народного комиссариата просвещения» і «Зоркі».
3 1923 выкладчык Бабруйскага, з 1925 — Рагачоўскага беларускага педагагічных тэхнікумаў.
3 1930 у Мінску, працаваў у Інстытуце торфу БССР, выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце і БДУ. 20 чэрвеня 1938 арыштаваны па т.зв. справе «Саюза вызвалення Беларусі», 15 жніўня 1939 асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Паводле афіцыйных звестак, памёр на Калыме.
Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28 жніўня 1956. Справа Б. № 7928-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.