Множанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мно́жанне[1] або памнажэ́нне[2] (часта абазначаецца знакамі «», «
» або «
». Апошні выкарыстоўваецца пераважна ў камп’ютарах) — арыфметычная аперацыя, якая двум лікам
і
(сумножнікам) ставіць па пэўных правілах трэці лік
(здабытак). Лік
роўны суме
(множыва) з самім сабой
(множнік) разоў. Складанне двух аднолькавых лікаў раўназначна памнажэнню на 2, складанне трох аднолькавых лікаў — памнажэнню на 3 і г.д.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Вынік памнажэння называецца здабыткам.
Прыклады запісу множання:
або
— чытаецца «два памножыць на тры роўна шасці», або проста «два на тры ёсць шэсць».
Множанне лагічна ўзнікае там, дзе мае месца шматкратнае паўтарэнне чаго-небудзь. Напрыклад, да памнажэння зводзяцца наступныя задачы:
- кожны дзень з Масквы на Мінск адпраўляюцца тры цягнікі. Колькі рэйсаў адбудзецца за тыдзень? (3 * 7 = 21)
- колькі клетак мае табліца, у якой восем радкоў і шэсць слупкоў? (8 * 6 = 48)
- колькі каштуюць пяць літраў мёду, калі адзін літр каштуе 15 рублёў? (15 * 5 = 75 р.)