Роўнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́ўнасць — дачыненне між двума аб'ектамі, якая азначае супадзенне іх па пэўных характарыстыках.
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | |
0 | • | × | × | × | × | × | × | × | × | × |
1 | × | • | × | × | × | × | × | × | × | × |
2 | × | × | • | × | × | × | × | × | × | × |
3 | × | × | × | • | × | × | × | × | × | × |
4 | × | × | × | × | • | × | × | × | × | × |
5 | × | × | × | × | × | • | × | × | × | × |
6 | × | × | × | × | × | × | • | × | × | × |
7 | × | × | × | × | × | × | × | • | × | × |
8 | × | × | × | × | × | × | × | × | • | × |
9 | × | × | × | × | × | × | × | × | × | • |
Роўнасці дзесятковых лічбаў як бінарныя адносіны: •ісціна, ×няпраўда |
Роўнасць (у адрозненне ад тоеснасці) не патрабуе супадзення ўсіх характарыстык аб'ектаў, што параўноўваюцца, але толькі тых, што з'яўляюцца крытэрыямі роўнасці. Напрыклад, для роўнасці трохвугольнікаў неабходна, каб яны мелі аднолькавыя бакі і вуглы, і неабавязкова, каб яны мелі аднолькавыя каардынаты вяршынь.
Такім чынам, роўнасць з'яўляецца адносным паняццем, бо залежыць ад таго, якія характарыстыкі лічацца крытэрыямі роўнасці. Напрыклад, двух людзей, у залежнасці ад сітуацыі, можна лічыць роўнымі, калі яны маюць аднолькавы ўзрост або калі яны маюць аднолькавыя рост і вагу. Тым не менш, крытэрыі роўнасці матэматычных аб'ектаў вызначаюцца адназначна.
Роўнасць абазначаецца знакам «=», які ставіцца між абазначэннямі аб'ектаў, што з'яўляюцца роўнымі. Ужываюць таксама паняцце прыблізнай роўнасці, якую абазначаюць знакам «≈».
Дачыненне роўнасці ўжываецца ва ўсіх галінах матэматыкі.
Роўнасць з'яўляецца дачыненнем эквівалентнасці, гэта значыць, з'яўляецца рэфлексіўнай, сіметрычнай і транзітыўнай.
Роўнасць, у якой фігуруюць зменныя велічыні, называецца ўраўненнем.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |