From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Ганзага (італ.: Maria Gonzaga; 29.07.1609, Мантуя — 14.08.1660, там жа) — дачка герцага Мантуанскага і Манферацкага Франчэска IV з роду Ганзага, герцагіня Манферата, у шлюбе — герцагіня Невера і Рэтэля.
Марыя Ганзага | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Maria Gonzaga | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маргарыта Савойская | ||||||
Пераемнік | Ізабела Клара Аўстрыйская | ||||||
Нараджэнне |
29 ліпеня 1609[1] |
||||||
Смерць |
14 жніўня 1660[1] (51 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ганзага[d] | ||||||
Бацька | Франчэска IV Ганзага[d] | ||||||
Маці | Маргарыта Савойская[d] | ||||||
Муж | Карл II Ганзага[2] | ||||||
Дзеці | Элеанора Ганзага і Карл III Ганзага[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1637 па 1647 год была рэгентам пры непаўналетнім сыне, Карла II Ганзага-Невер, герцагу Мантуі.
Марыя Ганзага нарадзілася 29 ліпеня 1609 года ў Мантуі. Яна была старэйшай дачкой і адзіным выжылым дзіцем у сям'і Франчэска IV Ганзага, герцага Мантуі і Манферата і Маргарыты Савойскай, дачкі Карла Эмануэля I, герцага Савойскага.
Марыі Ганзага быў тры гады, калі ў 1612 годзе герцаг Франчэска IV сканаў ва ўзросце дваццаці шасці гадоў. Да яе адышло герцагства Манферата. Фердынанда I Мантуанскі даручыў пляменніцу клопатам манашак у кляштары Святой Урсулы ў Мантуі.[3]
Марыя Ганзага выйшла замуж за Карла Ганзага, герцага Невера і Рэтэля. Пасля смерці двух сваіх дзядзькоў, яе цесць Карла I Ганзага, прадстаўнік бакавой галіны роду, атрымаў ва ўладанне герцагства Мантуі. Заўдавела ў 1631 годзе. Пасля смерці цесця ў 1637 годзе, яна стала рэгентам пры непаўналетнім сыне.
Марыя Ганзага змагла аднавіць феод, спустошаны ў 1630 годзе арміяй Свяшчэннай Рымскай імперыі. Захаваўшы дружалюбныя адносіны з Францыяй, яна ўсталявала дружалюбныя адносіны з імперыяй і з Іспаніяй, у чым ёй дапамагла яе цётка, якая імператрыца-ўдава Элеанора Мантуанская.
Пры непасрэдным удзеле Марыі Ганзага былі заключаны дынастычныя шлюбы яе дзяцей — у 1649 годзе сына з Ізабелай Кларай фон Габсбург, дачкой эрцгерцага Леапольда V Аўстрыйскага і ўнучкай імператара Фердынанда II, і ў 1651 годзе дачкі з імператарам Фердынандам III.
Марыя Ганзага была ініцыятарам шматлікіх рэформаў, якія аднавілі эканоміку герцагства і стымулявалі рост колькасці насельніцтва. У 1647 годзе, перадаўшы стырны кіравання над Мантуяй сыну, яна выдалілася на вілу Фаварыта, дзе сканала 14 жніўня 1660 года.[4]
У сям'і Карла Ганзага-Невер і Марыі Ганзага нарадзіліся двое дзяцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.