From Wikipedia, the free encyclopedia
Макс Ра́йнгарт (ням.: Max Reinhardt, сапр. Гольдман; 9 верасня 1873, г. Бадэн, Аўстрыя — 30 кастрычніка 1943) — нямецкі рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч.
Макс Райнгарт | |
---|---|
ням.: Max Reinhardt | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1873[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 кастрычніка 1943[3][1][…] (70 гадоў) ці 31 кастрычніка 1943[4] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Wilhelm Goldmann[d] |
Жонка | Helene Thimig[d] |
Дзеці | Wolfgang Reinhardt[d] і Gottfried Reinhardt[d] |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, выкладчык універсітэта, тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр, рэжысёр |
Тэатр | |
IMDb | ID 0718121 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў тэатральную школу пры Венскай кансерваторыі (1894). З 1894 акцёр, у 1905—1933 кіраўнік Нямецкага тэатра ў Берліне (цяпер яго імя). Выканаўца характарных роляў: Акім («Улада цемры» Л. Талстога), Энгстранд («Здані» Г. Ібсена) і інш. У 1901 дэбютаваў як рэжысёр. У створаных ім тэатрах і студыях (Берлін, Вена) эксперыментаваў у галіне формы, новых выразных сродкаў, імкнуўся да ансамблевасці выканання. Ставіў пераважна нямецкую і антычную класіку, У. Шэкспіра, М. Горкага і інш. Сярод лепшых пастановак: «На дне» М. Горкага (пастаўлена пад назвай «Начлежка»), «Сон у летнюю ноч», «Венецыянскі купец», «Гамлет» Шэкспіра, «Цар Эдыл» Сафокла — Г. Гофмансталя. З 1933 у эміграцыі ў Аўстрыі, з 1938 — у ЗША. Заснаваў у Галівудзе тэатр, школу, здымаў фільмы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.