архітэктура From Wikipedia, the free encyclopedia
Архітэктура мадэрнізму — тэрмін, які абагульняе ў сабе некалькі плыняў, стыляў у архітэктуры, якія ўзніклі ў XX стагоддзі і спрабавалі прыўнесці ў архітэктуру рысы імклівага тэхналагічнага развіцця. Таксама самастойна можа лічыцца архітэктурным стылем. Мадэрнізм быў адным з пераважных стыляў архітэктуры XX стагоддзя і захоўвае свае пазіцыі ў XXI стагоддзі.
Мадэрнізм узнікае з пачаткам XX стагоддзя. Яго ўзнікненню спрыяла развіццё выкарыстання ў будаўніцтве бетону, металу і іх спалучэння — жалезабетону. Першапачатковы мадэрнізм грунтаваўся на прынцыпу «форма ідзе за функцыяй», то ёсць вынік дызайну павінен служыць мэце збудавання. Ніжэй дададзеныя некаторыя плыні мадэрнізму, размешчаныя ў храналагічным парадку іх узнікнення.
Стылі авангардызму — паўсталі ў пачатку XX стагоддзя, былі асабліва папулярныя ў міжваенны перыяд (20-я і 30-я гады). Ім была ўласцівая адмова ад канонаў папярэдніх эпох, радыкальны пошук новых формаў.
Канструктывізм СССР
Канструктывізм Польшчы і Чэхаславакіі
Прыкладам сучаснага экспрэсіянізму з’яўляецца сусветна вядомы будынак Сіднэйскай оперы.
У пачатку XX стагоддзя мадэрнізм з’явіўся як поўнае проціпастаўленне старым канонам і стылях. 20-я гады былі гадамі яго панавання, аднак бліжэй да 30-х гадоў пачынаецца працэс сінтэзу мадэрнізму з класічнымі стылямі. У другой палове 1930-х у СССР і Трэцім рэйху мадэрнізм даволі хутка саступае манументальным класіцызму і ампіру; у дамах 1930-х сустракаюцца пераходныя варыянты сінтэзу мадэрнізму і класіцызму (часам для гэтай архітэктуры вылучаюць тэрмін постканструктывізм).
У той жа час, перш за ўсё ў Францыі, і ў Амерыцы, становіцца папулярным стыль Ар-дэко — ён сумяшчаў машынныя тэхнагенныя формы мадэрнізму з традыцыйнымі арганічнымі матывамі, перш за ўсё мадэрну. У стылі Ар-дэко пабудаваныя вядомыя небаскробы Амерыкі Крайслер-білдынг (1928) і Эмпайр Стэйт Білдынг (1930), адчуваецца ўплыў стылю ў савецкіх Сталінскіх высотках . Аднак стыль выкарыстоўваўся і пры будаўніцтве невысотных дамоў.
Пасля Другой сусветнай сканчаецца эпоха класічнага авангарднага мадэрнізму ў архітэктуры. Аднак з’яўляюцца новыя формы, а ў стылі першай паловы XX стагоддзя атрымліваюць новае жыццё ў змененым выглядзе.
Магутнасць канструкцый, смелыя буйнамаштабныя кампазіцыі бруталізма з’яўляецца супрацьпастаўленьнем лёгкасці і прыгладжанасці інтэрнацыянальнага стылю.
Бруталізм набыў папулярнасць ва ўсім свеце. Часцей за ўсё ён выкарыстоўваецца для адміністрацыйных будынкаў.
Важную ролю гуляе пастаноўка асвятлення памяшканняў, папулярнымі з’яўляюцца вялікія вокны[3].
Нягледзячы на ўяўную лёгкасць, мінімалізм з’яўляецца складаным стылем: яму трэба дамагчыся адчування выгоды і дасканаласці пры магчымасці выкарыстання мінімальных архітэктурных інструментаў. У наш час мінімалізм папулярны сярод арт-праектаў. Інструменты мінімалізму могуць выкарыстоўвацца не толькі ў мадэрнізме, а і ў іншых стылях: постмадэрн , лофт .
У сучаснасці будуюцца будынкі ў большасці наяўных стыляў мадэрнізму, але з карэкціроўкамі часу. Так узнікаюць новыя старыя плыні з прыстаўкай неа-: неафутурызм, неаэкспрэсіянізм, неабруталізм, і нават з’яўляецца тэрмін «неамадэрнізм».
Да новых стыляў сучаснасці можна аднесці хай-тэк і бія-тэк . Гэтыя два стылі падобныя высокатэхналагічнымі прыладамі стварэння будынкаў, але хай-тэк імкнецца стварыць прамыя машынныя лініі, а бія-тэк стварае мяккія закругленыя арганічныя формы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.