Бразілія (горад)
горад, сталіца Бразіліі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад, сталіца Бразіліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бразілія (парт.: Brasília) — горад, сталіца Бразіліі (з 21 красавіка 1960), на беразе штучнага вадасховішча. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва (з прыгарадамі) каля 2,5 млн чалавек.
На тэрыторыі Бразіліі размешчаны міжнародны аэрапорт імя Прэзідэнта Ж. Кубічака, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, Нацыянальны ўніверсітэт, Нацыянальны тэатр Клаўдзіа Сантора.
У 1955 годзе кандыдат на прэзідэнцкі пост Жуселіну Кубічак пакляўся, што, калі яго абяруць у прэзідэнты, новая сталіца стане рэальнасцю яшчэ да таго, як міне яго пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін. У красавіку 1956 года Кубічак быў абраны прэзідэнтам. Праз тры гады 60-тысячнае войска будаўнікоў узвяло добра ўладкаваны горад.
Уласна ў Бразілія ўвесь час пражываюць каля 200 000 чалавек, некаторыя жылыя кварталы дагэтуль не былі дабудаваны. Насельніцтва горада з прыгарадамі перавышае 2,5 млн жыхароў. Пры гэтым сталіца была першапачаткова спраектавана для размяшчэння каля 500 000 жыхароў. У выніку, цяпер горад моцна перагружаны аўтамабільным транспартам.
Грамадскі транспарт прадстаўлены дзвюма лініямі метрапалітэна (фотагалерэя(недаступная спасылка)), якія праходзяць з цэнтра праз паўднёвае крыло (карта(недаступная спасылка)) у гарады-спадарожнікі, а таксама шматлікімі аўтобуснымі маршрутамі, якія, галоўным чынам, сыходзяцца на цэнтральнай станцыі Радавіярыя.
У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт імя Прэзідэнта Ж. Кубічака.
Бразіліа славіцца найлепшымі паказчыкамі па ўзроўні адукацыі (93 % пісьменных жыхароў паводле індэкса чалавечага развіцця). У горадзе размешчаны шматлікія школы і некалькі ўніверсітэтаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца недзяржаўны Нацыянальны ўніверсітэт Бразіліі (UNB).
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 445 рус. • англ. • фр. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.