Літоўцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літо́ўцы (саманазва, множны лік літ.: lietuviai — ле́тувяй, адзіночны лік літ.: lietuvis), радзей сустракаецца варыянт летувісы — еўрапейскі народ. Агульная колькасць у свеце — каля 3,2 млн чалавек (2012). Насяляюць у асноўным Літву (2 561 314 чал., 2011), дзе складаюць каля 84 % жыхароў. Значная колькасць літоўцаў жыве ў ЗША (каля 654 000 чал. літоўскага паходжання, паводле перапісу 2010 года), Вялікабрытаніі, Ірландыі, Бразіліі, Канадзе, Расіі (у асноўным у Калінінградскай вобласці — 9,7 тыс. літоўцаў, паводле перапісу 2010 года). Карыстаюцца літоўскай мовай балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сучасная літоўская літаратурная мова пачала стварацца з 1880-х гадах на аснове балцкіх гаворак вакол Марыямпале (па сучаснай класіфікацыі — сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, якая склалася пад уплывам гаворак яцвягаў[1]). Алфавіт літаратурнай мовы на лацінскай графічнай аснове. Вернікі літоўцы пераважна каталікі; ёсць невялікая колькасць пратэстантаў (лютэране, кальвіністы) і праваслаўных.
Літоўцы | |
---|---|
Саманазва | Lietuviai |
Усяго: каля 3,2 млн (2012): | |
|
|
Этнічныя мовы | літоўская мова |
Іншыя папулярныя мовы зносін | жамойцкая гаворка (мова) |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | хрысціянства (каталіцтва (лацінскага абраду), кальвінізм, праваслаўе) |
Расавы тып | еўрапеоідная раса |
Геаграфічна-моўная група | усходнія балты |
Блізкія этнасы | латышы, іншыя балты |
Субэтнасы | |
Этна-моўная супольнасць | балты |