Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёва-Афрыка́нская Рэспу́бліка (ПАР) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Самая паўднёвая краіна кантынента і ўсяго Старога Свету. На поўначы мяжуе з Намібіяй, Батсванай і Зімбабвэ, на паўночным усходзе — з Мазамбікам і Свазілендам; цалкам акружае дзяржаву Лесота. У ПАР тры сталіцы: Прэторыя (адміністрацыйная), Кейптаўн (заканадаўчая), Блумфантэйн (судовая). Самы вялікі горад краіны Яганэсбург.
| |||||
Дэвіз: «!ke e: ǀxarra ǁke» (ц'хам)
«Розныя людзі аб'ядноўваюцца»» | |||||
Дзяржаўны гімн Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі | |||||
Дата незалежнасці | 31 мая 1961 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская, афрыкаанс, венда, зулу, коса, ндэбеле, сваці, паўночны сота, сесота, тсвана і тсонга | ||||
Сталіца | Кейптаўн (заканадаўчая) Прэторыя (адміністрацыйная) Блумфантэйн (судовая) | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Яганэсбург, Кейптаўн, Дурбан, Прэторыя | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Сірыл Рамафоса Давід Мабуза | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 24-я ў свеце 1 219 912 км² малаважны | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2018) • Шчыльнасць | 57 765 600[1] чал. (24-я) 47,3 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$795,2 млрд (30-ы[2]) $13 840 | ||||
ІРЧП (2017) | 0,600 (сярэдні) (113-ы) | ||||
Валюта | Паўднёваафрыканскі рэнд | ||||
Інтэрнэт-дамен | .za | ||||
Код ISO (Alpha-2) | ZA | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ZAF | ||||
Код МАК | RSA | ||||
Тэлефонны код | +27 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Тэрыторыю ПАР займаюць пласкагор’і Вельда і Кару, на поўдні і ўсходзе ляжаць горы. Нетры ПАР багатыя вуглём, рудамі чорных і каляровых металаў, алмазамі. Кліматычныя ўмовы, раслінны і жывёльны свет надзіва разнастайныя, кожны куток краіны непаўторны. Найбуйнейшая рака — Аранжавая.
Першымі жыхарамі паўднёваафрыканскай зямлі былі кайсанскія плямёны, за імі следам з’явіліся банту. Еўрапейская каланізацыя пачалася ў 1652 галандскаю (бурскаю) хваляю, якую падчас залатой ды алмазнай ліхаманак захлынула хваля англійская. У 1899—1902 у Паўднёвай Афрыцы адгрымела англа-бурская вайна. З 1910 краіна вядомая як Паўднёва-Афрыканскі Саюз. У 1931 атрымлівае фактычную незалежнасць. У другой палове ХХ ст. за палітыку апартэіду доўгі час (1948—1990) была ізгоем у сусветнай супольнасці. Грамадзянскае супраціўленне чарнаскурай большасці на чале з Нельсанам Мандэлам і АНК прывялі да адмены апартэіду і дэмакратызацыі краіны.
У ХХ-ХХІ ст. ПАР застаецца адной з нешматлкіх афрыканскіх краін, што не зведалі ані дзяржаўных пераваротаў, ані грамадзянскіх войнаў. Сённяшняя ПАР — маладая дэмакратыя, унітарная парламенцкая рэспубліка. Складаецца з 9 правінцый. Член Афрыканскага саюза.
У ПАР жыве 57 млн чал (2018), гэта 24 месца ў свеце. Адна з самых этнічна неаднародных краін кантынента, епіскап Дэсманд Туту адлюстраваў гэта ў метафары «Вясёлкавая нацыя». Найбуйнешыя расава-этнічныя групы: чарнаскурыя банту (зулу, коса), каля 80 %; белыя афрыканеры; «каляровыя» (мультыэтнічная група); індыйцы. У ПАР 11 дзяржаўных моваў. Большасць вернікаў — хрысціяне.
Самая развітая краіна Афрыкі. Адзіная краіна мацерыка, якая мае сучасную дыверсіфікаваную самадастатковую эканоміку. Паводле класіфікацыі Сусветнага банка адносіцца да групы краін з прыбыткам вышэйшым за сярэдні. Пры гэтым вялікая колькасць паўднёваафрыканцаў жыве ў беднасці. ПАР уваходзіць у БРІКС і G20.