Лесота
краіна ў Паўднёвай Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лесота (сесота: і англ.: Lesotho), афіцыйная назва — Каралеўства Лесота (сесота: Muso oa Lesotho, англ.: Kingdom of Lesotho) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, анклаў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. З тэрыторыяй 30 355 км² з'яўляецца адной з самых маленькіх дзяржаў Афрыкі. Таксама Лесота — гэта адзіная ў свеце краіна, ніводная з частак якой не знаходзіцца ніжэй 1400 м над узроўнем мора. Да здабыцця незалежнасці ў 1966 годзе пад назвай Басутоленд была брытанскім пратэктаратам. Сталіца краіны — горад Масеру.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Khotso, Pula, Nala» | |||||
Гімн: «Lesotho Fatse La Bontata Rona» | |||||
Дата незалежнасці | 4 кастрычніка 1966 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | сесота і англійская | ||||
Сталіца | Масеру | ||||
Найбуйнейшы горад | Масеру | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Прэм'ер-міністр | Летсіе III Пакаліта Масісілі | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 137-я ў свеце 30 355 км² 0.0032 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2016) • Шчыльнасць | 2,203,821 чал. (143-я) 68.1 чал./км² | ||||
ВУП • Разам • На душу насельніцтва |
$5,106 млн. (147-ы) $2700 | ||||
ІРЧП (2007) | ▼ 0.514 (156-ы) | ||||
Валюта | лоці | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ls | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LS | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LSO | ||||
Код МАК | LES | ||||
Тэлефонны код | +266 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Закрыць