Літо́ўска-Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, таксама Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Літвы́ і Белару́сі (скарочана Літбе́л) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 шляхам аб’яднання Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі і Літоўскай Савецкай Рэспублікі.

Хуткія факты Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Сталіца ...
Гістарычная дзяржава
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
літ.: Lietuvos–Baltarusijos Tarybinė Socialistinė Respublika
польск.: Litewsko-Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka
ідыш: סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ
Сцяг
Сцяг
< 
< 
 >
 >
 >

Сталіца Вільня
Найбуйнейшыя гарады Вільня, Мінск, Коўна
Мова(ы) літоўская, беларуская, руская, польская, ідыш
Афіцыйная мова беларуская, літоўская мова, польская, ідыш і руская
Плошча 207 тыс.км²
Насельніцтва 4 млн (1919)
Форма кіравання Савецкая рэспубліка
Кіраўнікі дзяржавы
Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта
  1919 Казімір Цыхоўскі
Старшыня Савета Народных Камісараў
  1919 Вінцас Міцкявічус-Капсукас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня 1919 года ў ЦК КП Літвы паведамляў:[1]

"

на з'ездзе Саветаў Беларусі будзе вынесена рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. Прапанаваць літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць з'езд і правесці там тое ж рашэнне. ЦК лічыць гэтае рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры.

"

У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня. 16 лютага 1919 Часовы рабоча-сялянскі ўрад Літоўскай ССР і ЦВК ССРБ накіравалі ноту польскаму ўраду з прапановай стварыць змешаную камісію для мірнага ўрэгулявання спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж толькі што абвешчанай ЛітБел і Польшчай[2]. 28 лютага 1919 ЦВК ЛітБел выдаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой зноў выказвалася гатоўнасць «вырашаць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва». Канстатавалася тое, што ўрад Польшчы не адказаў на прапанову аб стварэнні змешанай камісіі і працягвае наступленне. У Дэкларацыі змяшчаўся паўторны (першы быў у Маніфесце аб стварэнні ССРБ) заклік «да ўсіх народаў і іх урадаў» прызнаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі і ўступіць з ёю ў зносіны[3]. 1 сакавіка 1919 СНК ЛітБел ССР у ноце да ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі даў згоду на ўдзел у канферэнцыі на Прынцавых астравах для вырашэння спрэчных пытанняў паміж урадамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Але ўсе гэтыя прапановы засталіся без адказу. Польшча і краіны Антанты не прызнавалі ЛітБел і адмаўляліся ўступаць з ёй у перагаворы[4].

Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.

У красавіку-верасні 1919 тры чвэрці Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).

Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і другога абвяшчэння незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.

Урад

Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. У склад увайшлі:

  • Кіраўнік ЦВК КП ЛіБ: Вінцас Міцкявічус-Капсукас
  • Кіраўнік ЦВК: Казімер Цыхоўскі
  • Кіраўнік Віленскага Савета Дэлегатаў Рабочых і Салдацкіх дэпутатаў: Казімер Цыхоўскі
  • Кіраўнік Савета Народных Камісараў: Вінцас Міцкявічус-Капсукас
  • Народны камісар фінансаў: Казімер Цыхоўскі
  • Народны камісар камунікацыі: Аляксандр Якшэвіч
  • Народны камісар дзяржаўнага кантролю: Станіслаў Берсан
  • Народны камісар асветы: Юліян Ляшчынскі, Аляксандар Чарвякоў
  • Народны камісар працы: Сямён Дыманштэйн  (руск.)
  • Народны камісар унутраных спраў: Зігмас Алекса-Ангарэтыс, Якаў Далецкі
  • Народны камісар вайсковых спраў: Іосіф Уншліхт
  • Народны камісар замежных спраў: Вінцас Міцкявічус-Капсукас
  • Народны камісар юстыцыі (справядлівасці): Мечыслаў Казлоўскі  (руск.)
  • Народныя камісары без партфеля: Канстанцінас Керванічус, Пранас Сватэліс-Пралетарас і Айзік Вайнштэйн.

Ацэнкі

Беларускі журналіст Валянцін Жданко так ахарактарызаваў Літоўска-Беларускую ССР:

"

Марыянэткавая буфэрная квазідзяржава, кароткае існаваньне якой паказала, наколькі мала расейскія бальшавікі лічыліся зь беларусамі і беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі[5].

"

Зноскі

  1. Свердлов, Я. Избранные произведения: В 3 т. Т. 3. — М., 1960. — С. 143.
  2. Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922). — Мн., 1997. — С. 110—111.
  3. Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1. — С. 116—117.
  4. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5: Беларусь у 1917—1945 гг. / А. Вабішчэвіч, Н. Васілеўская, І. Ігнаценка [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома М. Касцюк. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. — 613 с.: іл. — С. 113. — ISBN 985-469-149-7.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.