From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Ігнатавіч Берсан (30 лістапада 1895, г. Варшава — 21 красавіка 1919) — савецкі, партыйны і ваенны дзеяч, намеснік старшыні Мінскага савета, наркам па справах нацыянальнасцей у СНК Заходняй вобласці і фронта, наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР. Удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі[1].
Станіслаў Ігнатавіч Берсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1895 |
||||||
Смерць | 21 красавіка 1919 (23 гады) | ||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | камісар |
Паходзіў з варшаўскай сям’і банкіраў, выхоўваўся за мяжой, у Швейцарыі і Францыі.
У 1917 абвясціў сябе польскім сацыялістам, потым далучыўся да мінскіх бальшавікоў (Кнорын і інш.). З мая 1917 намеснік старшыні Мінскага Савета, камісар ВРК Заходняга фронту[1]. Член дэлегацыі ВРК па падпісанню ў мястэчку Солы 21 лістапада (4 снежня) 1917 года дагавора з нямецкім камандаваннем аб перамір’і на Заходнім фронце. З лістапада 1917 года наркам па справах нацыянальнасцей Заходняй вобласці і фронта[1].
Заснавальнік і рэдактар польскай штодзённай сацыялістычнай газеты бальшавіцкага кірунку («Праўда»), пазней «Prawda» («Польская праўда») (1917), член праўлення (бюро) Мінскай групы СДКПіЛ. З лютага 1919 наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР[1].
У лютым 1919 арыштаваны польскімі легіянерамі з арміі генерала Доўбар-Мусніцкага (палякі, якія раней служылі ў рускай арміі), расстраляны[1].
У памяць Берсана была названая вуліца ў Мінску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.