Ліда (аэрадром)
аэрадром From Wikipedia, the free encyclopedia
аэрадром From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліда — ваенны аэрадром у Беларусі, размешчаны на ўсход ад аднайменнага горада Ліда Гродзенскай вобласці. Адзін з найстарэйшых аэрадромаў свету[1].
Ліда | |
---|---|
| |
ІАТА: няма — ІКАА: UMDD— Унутр. код: УМДД | |
Інфармацыя | |
Тып | ваенны / дзеючы |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне |
Лідскі раён Гродзенская вобласць на ўсход ад горада Ліда |
Уладальнік | МА РБ |
Эксплуатант | ВПС Беларусі |
Вышыня НУМ | 144 м |
Часавы пояс | UTC+3 |
Карта | |
Аэрадром на карце Беларусі |
У 1906 годзе ў Ліду з Далёкага Усходу перамешчана 9-я паветраплавальная рота маньчжурскай арміі[1]. У наступным годзе тут была сфарміравана спецыяльная рота, якая мела на ўзбраенні некалькі дырыжабляў («Альбатрос», «Астра», «Голуб» і «Грыф»[1][2][3]), каля 300 салдат і 9 афіцэраў, а таксама 150 коней і 120 павозак[2]. Аднак лётнае поле і неабходная інфраструктура, уключаючы элінгі для дырыжабляў, былі пабудаваныя толькі ў 1910-м. 18 чэрвеня 1914 года на аэрадроме сфарміраваны 3-ці корпусны авіяцыйны атрад расійскага імператарскага Паветранага флоту, пераемнікам якога ў чэрвені 1938 года стаў 15-ы знішчальны авіяцыйны полк[4] .
У канцы ліпеня 1914 года ў Лідзе сфарміравана 4-я авіяцыйная рота на трох бамбардзіроўшчыках «Ілля Мурамец»[1].
З вясны 1921 года па восень 1939 года на аэрадроме базаваліся авіяцыйныя падраздзяленні Польшчы: спачатку гэта быў 11-ы полк знішчальнікаў, затым 5-ы бамбардзіровачны полк. У верасні 1939 года частка самалётаў прынялі ўдзел у нямецка-польскай вайне. Перад прыходам Чырвонай Арміі 20 машын змаглі пераляцець у Латвію. Астатнія 23 (у тым ліку 11 непашкоджаных) засталіся на аэрадроме і сталі трафеямі РСЧА[1].
У лютым 1940 года на аб’ект перабазаваўся 31-ы знішчальны авіяцыйны полк[4] . Станам на 31 мая 1941 года на аэрадроме размяшчаліся[1]:
Падчас нямецкай акупацыі на аэрадроме базаваліся падраздзяленні Люфтвафэ[1]. Пазней, з 5 верасня 1944 года па 22 снежня 1944 года, у Лідзе знаходзіўся 8-ы авіяцыйны Смаленскі корпус далёкага дзеяння[5].
У пасляваенны перыяд аб’ект быў базай наступных часцей[6]:
Пасля распаду Савецкага Саюза на аб’ект перабазаваўся 206-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк, на аснове якога створана 206-я гвардзейская штурмавая Чырванасцяжная Радамская авіяцыйная база. У 2010 годзе на аэрадроме сфарміраваны 206-ы цэнтр падрыхтоўкі лётнага складу ВПС Беларусі, а 206-я гвардзейская штурмавая Чырванасцяжная Радамская авіябаза стала 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай Радамскай Чырванасцяжнай базай[1].
Падчас уварвання Расіі ва Украіну лідская авіябаза выкарыстоўвалася расійскай авіяцыяй (277-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк на Су-24)[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.