Леў Мікалаевіч Талстой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Леў Мікала́евіч Талсто́й, (руск.: Лев Никола́евич Толсто́й[К 1]; (28 жніўня (9 верасня) 1828, Ясная Паляна, Тульская губерня, Расійская імперыя — 7 лістапада (20 лістапада) 1910), станцыя Астапава (руск.) (бел., Разанская губерня, Расійская імперыя) — адзін з найбольш шырока вядомых рускіх пісьменнікаў і мысляроў (руск.) (бел., уважаны за аднаго з найвялікшых пісьменнікаў свету[13]. Удзельнік абароны Севастопаля (англ.) (бел.. Асветнік, публіцыст, рэлігійны мысляр, яго аўтарытэтнае меркаванне паслужыла прычынай ўзнікнення новай рэлігійна-маральнай плыні — талстоўства. Член-карэспандэнт Імператарскай Акадэміі навук (руск.) (бел. (1873), ганаровы акадэмік па разрадзе прыгожага пісьменства (1900)[14].
Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
Пісьменнік, яшчэ пры жыцці прызнаны галавой рускай літаратуры[15]. Творчасць Льва Талстога азнаменавала новы этап у рускім і сусветным рэалізме, выступіўшы мостам паміж класічным раманам XIX стагоддзя і літаратурай XX стагоддзя. Леў Талстой аказаў моцны ўплыў на эвалюцыю еўрапейскага гуманізму, а таксама на развіццё рэалістычных традыцый у сусветнай літаратуры. Творы Льва Талстога шматкроць экранізаваныя і інсцэніраваныя ў СССР і за мяжой; яго п’есы ставіліся на сцэнах усяго свету[15].
Найбольш вядомыя такія творы Талстога (руск.) (бел., як раманы «Вайна і мір», «Ганна Карэніна», «Уваскрасенне (руск.) (бел.», аўтабіяграфічная[16][15] трылогія «Дзяцінства», «Малалецтва», «Юнацтва»[К 2], аповесці «Казакі», «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната», «Хаджы-Мурат», цыкл нарысаў «Севастопальскія апавяданні», драмы «Жывы труп» і «Улада цемры», аўтабіяграфічныя рэлігійна-філасофскія творы «Споведзь» і «У чым мая вера?» і інш.