Лежневіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́жневіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лежневічы.
Лежневіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Іўеўскі раён |
Уключаў | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лежневічы |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 22 снежня 1986 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Лаздунскага і Чапунскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе ў склад Лаздунскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Бабінск, Доневічы, Ізабыліна і Лаздуны)[2]. 22 снежня 1986 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лелюкінскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чапунь, Карэшаняты, Козевічы, Круплі, Лежневічы, Малая Чапунь, Песевічы, Шыльвы, Яськавічы і хутар Мунцавічы.