від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Куко́ль звычайны, куко́ль пасяўны[3], зязюлін лён[3] (Agrostemma githago) — від кветкавых раслін роду Куколь (Agrostemma) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Куколь звычайны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Аднагадовая травяністая мякка апушаная расліна вышынёй 40—70 см. Сцябло прамастойнае, вузлаватае, крыху галінастае. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, лінейнае або лінейна-ланцэтнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Кветкі буйныя, адзіночныя, цёмна-ружовага колеру, часам белыя. Чашачка трубчастая, з доўгімі зубцамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка яйцападобнай формы, якая раскрываецца 5 створкамі. Насенне буйное, бугрыстае, чорнага колеру.
Расліна ядавітая, мае гліказід гітагін.
Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Азіі, у Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс)[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі, на Канарскіх астравах[4].
Святлолюбівая расліна, мезатроф[5]. Расце на лугах, аблогах, пашах і агародах, у парках і садах, каля дарог.
Лекавая і дэкаратыўная расліна. Засмечвае пасевы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.