Кражэй
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Кражэй (літ.: Kražiai; традыцыйная беларуская назва — Кро́жы) — колішні горад, цяпер мястэчка ў Кяльмскім раёне Шаўляйскага павета Літвы, на рацэ Кражэнце. Адміністрацыйны цэнтр Кражэйскай сянюніі. Насельніцтва 784 чал. (2001). Знаходзяцца за 17 км на ўсход ад Кяльме, паміж Варнеем і Расяйнеем. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Крожы (Crase) датуецца 1253 годам; былі ў ліку розных зямельных уладанняў, падараваных Міндоўгам Тэўтонскаму ордэну[1]. З 1410 года з’яўляюцца звесткі пра Крожскую воласць. Каля 1421 года тут заснавалі касцёл.
З пачачтку XV стагоддзя Крожамі валодалі Кезгайлы, у 1549 годзе Станіслаў Кезгайла тытулаваўся «графам на Крожах». З 1554 года — ва ўладанні Завішаў і Шэметаў, з 1568 года — Радзівілаў.
У 1607 годзе жамойцкі біскуп Мельхіёр Гедройц запрасіў у Крожы езуітаў. З 1608 года ў горадзе працавала езуіцкая місія, а з 1618 года — калегіум. Пры калегіуме дзейнічаў тэатр. У 1629—1742 гадах у Крожах размяшчалася духоўная семінарыя Жамойцкага біскупства.
Захаваўся рэнесансны двухпавярховы будынак бурсы (інтэрната) езуіцкага калегіума, пабудаваны, як мяркуецца, у 1693 годзе. У калегіуме, затым у гімназіі на яго аснове выкладалі Мацей Казімір Сарбеўскі, Альберт Віюк-Каяловіч, Мацеюс Валанчус, Адам Крупскі; вучыліся Дыянізас Пашка, Сымонас Станявічус, Людвік Адам Юцэвіч.
У 1639 годзе тут заснавалі кляштар бенедыкцінак, у 1758 годзе — дом марыявітак.
У 1780 годзе атрымалі прывілей на таргі і кірмашы. Станам на 1790 год у Крожах было 160 двароў[2]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
Насельніцтва
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі (1757—1763) і кляштар бенедыкцінак
- Калегіум езуітаў (XVII ст.)
Страчаная спадчына
- Касцёл езуітаў (захаваліся падмуркі)
Галерэя
- Калегіум езуітаў
- Падмуркі езуіцкага касцёла
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі, фрагмент
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі, інтэр'ер
Зноскі
- ЭнцВКЛ 2010, с. 284.
- ЭнцВКЛ 2010, с. 285.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.