Кордэл Хал (англ.: Cordell Hull; 2 кастрычніка 1871, Алімп, Тэнесі, ЗША — 23 ліпеня 1955, Вашынгтон, ЗША) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч. Займаў пасаду дзяржаўнага сакратара 11 гадоў (1933—1944), даўжэй чым хто-небудзь іншы. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1946).
Кордэл Хал | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Cordell Hull | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Wynne F. Clouse[d] | ||||||
Пераемнік | John Ridley Mitchell[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генры Льюіс Стымсан | ||||||
Пераемнік | Эдвард Стэцініус | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | William Emerson Brock[d] | ||||||
Пераемнік | Nathan L. Bachman[d] | ||||||
Нараджэнне |
2 кастрычніка 1871[1][2][…] |
||||||
Смерць |
23 ліпеня 1955[1][2][…] (83 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Rose Frances Whitney Hull[d] | ||||||
Веравызнанне | Епіскапальная царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Армія ЗША | ||||||
Званне | captain[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1871 года паблізу Бірдстана (штат Тэнесі). Быў трэцім з пяці сыноў фермера Уільяма Хала і Элізабэт Райлі. У 1891 годзе атрымаў юрыдычную ступень у Камберлендскім універсітэце, скончыў 10-месячны курс за 5 месяцаў.
У 1893 годзе быў абраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнесі. Падчас Іспана-амерыканскай вайны служыў на Кубе капітанам тэнэсійскай пяхоты.
З лютага 1942 года ўзначальваў дарадчы камітэт па пытаннях пасляваеннай палітыкі, у які ўваходзілі як дэмакраты, так і рэспубліканцы. 18 кастрычніка 1943 года ўдзельнічаў у канферэнцыі ў Маскве з Ідэн і Молатавым. У 1944 годзе пайшоў з пасады дзяржсакратара ў сувязі з пагаршэннем здароўя. Пасля сваёй адстаўкі ўзначаліў амерыканскую дэлегацыю на ўстаноўчай канферэнцыі ААН у Сан-Францыска ў 1945 годзе.
Зноскі
- Cordell Hull // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Cordell Hull // Brockhaus Enzyklopädie
- Find a Grave — 1996. Праверана 30 чэрвеня 2024.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.