Каштоўны абклад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэты артыкул пра кніжныя абклады. Артыкул пра абклады ікон гл.: Абклад іконы.
Каштоўны абклад — раскошны абклад кнігі (укр.) (бел. з выкарыстаннем металічных дэталяў з золата або срэбра, каштоўных камянёў, слановай косці, магчыма, у дадатак да больш звычайных пераплётных (руск.) (бел. матэрыялаў для вокладак, такіх, як скура, аксаміт ці іншая тканіна. Фактычна пераплетная тэхніка такая ж, як і для іншых сярэднявечных кніг з фоліа, зробленых, як правіла, з вяленю, сшытых разам і прывязаных да драўляных покрыўных дошак. Металічная рама каштоўнага абклада фіксуецца, звычайна на цвікі, да гэтых дошак. Каштоўныя абклады пачалі выкарыстоўваць яшчэ ў позняй антычнасці, хоць такія раннія прыклады і не захаваліся і нават раннесярэднявечныя (руск.) (бел. прыклады вельмі рэдкія. Каштоўныя абклады былі менш выкарыстаныя ў канцы Сярэдневякоўя, але ў невялікай колькасці па-ранейшаму вырабляюцца на Захадзе і па гэты дзень, і ў большай колькасці на тэрыторыях, дзе пераважае праваслаўе. Абклады выкарыстоўваліся галоўным чынам для вялікіх манускрыптаў, асабліва Евангелляў, прызначаных для алтара і выкарыстання ў царкоўных службах, а не для вывучэння ў бібліятэцы.
У пераважнай большасці гэтыя абклады былі пазней знішчаны, а іх золата і каштоўнасці знятыя марадзёрамі або гаспадарамі, якія мелі грашовую патрэбу. Некаторыя захаваліся без упрыгажэнняў, а многія яшчэ і асобна ад рукапісаў ці прымацаваныя да іншага манускрыпта[1]. Некаторыя захаваліся ў буйных бібліятэках, напрыклад у бібліятэцы Моргана (руск.) (бел. ў Нью-Ёрку, бібліятэцы Джона Райландса (руск.) (бел. ў Манчэстэры, Брытанскай бібліятэцы ў Лондане і Нацыянальнай бібліятэцы Францыі ў Парыжы. Паколькі разьбяныя рэльефы са слановай косці, як правіла, было немагчыма перапрацаваць у нешта іншае, то яны захаваліся ў значна большай колькасці, даючы больш поўнае ўяўленне аб колькасці каштоўных абкладаў, якія калі-небудзь існавалі. Іншыя прыклады зафіксаваны ў дакументальных крыніцах, але хоць самі рукапісы захаваліся, іх абкладам пашанцавала меней. Келская кніга страціла свой абклад пасля рабавання, а лёс згубленага без вестак абклада Ліндзісфарнскага Евангелля не зафіксаваны.
Ва Усходняй Праваслаўнай Царквы каштоўныя абклады працягваюць рабіць, у асноўным для богаслужбовых Евангелляў, да сённяшняга дня, і існуюць у самых розных мастацкіх стылях. У некаторых абкладах выкарыстоўваюць каштоўныя камяні і жэмчуг, яны, як правіла, маюць пакрыццё з аксаміту або іншай тканіны, да якой каштоўныя камяні прышытыя ці прымацаваныя іншым спосабам. Часцей за ўсё каштоўныя абклады ствараліся для ўласных кніг знатных людзей, асабліва малітоўнікі і часасловы жаночага дваранства, якія таксама маглі ўключаць вышыўку.