Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Папірус (грэч. πάπυρος), або Бібліёс — пісчы матэрыял, у старажытнасці выкарыстоўваўся ў Егіпце і іншых краінах. Для вырабу папірусу выкарыстоўвалася аднайменная водна-балотная расліна (Cyperus papyrus), якая належыць да сямейства асаковых. У старажытнасці дзікарослы папірус быў распаўсюджаны ў дэльце Ніла, цяпер жа ён амаль звёўся.
Самыя даўнія вядомыя запісы на папірусе былі знойдзены ў 2012 і 2013 гадах пры археалагічных раскопках у Вадзі аль-Джарфе , старажытнаегіпецкай гавані на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Гэтыя дакументы адносяцца прыблізна да 2560–2550 гадоў да н.э. (канец праўлення Хуфу)[1]. Папірусныя скруткі апісваюць апошнія гады будаўніцтва Вялікай піраміды ў Гізе[2].
У антычную эпоху папірус быў асноўным пісчым матэрыялам ва ўсім грэка-рымскім свеце. Вытворчасць папірусу ў Егіпце была вельмі вялікай, і фабрыкі папірусу існавалі тут нават да часоў халіфаў. Але захаваліся папірусы толькі ў Егіпце дзякуючы ўнікальнаму клімату. Знаходкі грэчакіх папірусаў ў Егіпце (асабліва ў Аксірынхе) ўнеслі неацэнны ўклад у класічную філалогію (іх вывучэннем займаецца спецыяльная дысцыпліна — папіралогія).
Так, напрыклад, адзін з папірусаў захаваў для нас «Афінскую палітыю» Арыстоцеля, ад якой у адваротным выпадку была б вядома толькі назва. На папірусах да нас дайшлі творы Менандра, Філадэма Гадарскага, лацінская паэма «Алкесціда Барселонская».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.