From Wikipedia, the free encyclopedia
Карыгайла, у праваслаўі Васіль, у каталіцтве Казімір (каля 1369—1370 — 1390) — князь мсціслаўскі з роду Гедзімінавічаў. Адзін з малодшых сыноў вялікага князя літоўскага Альгерда ў яго другім шлюбе цвярской княжной Ульянай.
Карыгайла Альгердавіч | |
---|---|
літ.: Karigaila польск.: Kazimierz Olgierdowicz Korygiełło | |
Нараджэнне | 1350 |
Смерць |
1390 |
Месца пахавання | |
Род | Гедзімінавічы |
Бацька | Альгерд |
Маці | Ульяна Аляксандраўна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імя з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай старажытнасці.
Першая аснова імені — Kar-, ад літ. karas «вайна»[1] (таксама ёсць у імёнах Карыята, Карыбута і іншых). Аснова бытавала і ў прусаў (імя Karioth), з падобным значэннем (пруск. *karias «войска»)[2]. Далей напрамую з індаеўрапейскага *koro-s «вайна»[3].
Другая аснова імені Gail-, з ёй вядома пад 60 сучасных літоўскіх антрапонімаў. Яна звязаная са стараліт. gailas «моцны»[4], літ. gailus «гняўлівы», далей напрамую з індаеўрапейскім *ghoilo-s «моцны; няўрымслівы, жвавы»[5].
Імя Карыгайла, такім чынам, значыла «моцны (несупынны) ваяр».
Праз аснову Kar- імя Карыгайлы перагуквалася з імем іншага Альгердавага сына — Карыбута. А праз аснову Gail- — з імёнамі іншых братоў — Ягайлы, Скіргайлы, Свідрыгайлы (Швітрыгайлы). Гэта можа сведчыць, што ў вялікакняскім родзе пры наданні імёнаў свядома практыкавалі вар’іраванне асноў для падтрымання цэльнасці і стабільнасці роду (такая практыка вядомая, напрыклад, у старагерманскіх каралеўскіх родаў, у вандалаў і лангабардаў[6]).
У 1386 годзе, пасля хрышчэння Ягайлы, прыняў каталіцтва. Атрымаў ад Ягайлы ва ўладанне Мсціслаў.
Калі ў 1386 годзе Мсціслаў аблажыў смаленскі князь Святаслаў Іванавіч, на дапамогу Карыгайлу рушылі браты Скіргайла, Карыбут, Лугвен, Вітаўт. Пад горадам адбылася бітва на Віхры (29 красавіка 1386), смаляне былі разбіты.
У 1390 годзе, падчас паходу Вітаўта з крыжакамі на Вільню, Карыгайла ўзначаліў абарону Крывога замка сталіцы і быў забіты разам з іншымі яго абаронцамі. Галаву Карыгайлы насілі на жардзіне, каб застрашыць абаронцаў Верхняга і Ніжняга замкаў Вільні.
У 1396 годзе Вітаўт на памін душы Карыгайлы і яго брата Віганда адпісаў віленскаму касцёлу св. Станіслава тры вёскі і дзесяціну з чацвёртай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.