![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/Bundesarchiv_Bild_101III-Niquille-067-21%252C_Russland%252C_Festnahme_von_Partisanen.jpg/640px-Bundesarchiv_Bild_101III-Niquille-067-21%252C_Russland%252C_Festnahme_von_Partisanen.jpg&w=640&q=50)
Карная аперацыя «Herman»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аперацыя «Герман» ( ням.: Unternehmen «Hermann») — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва ў Валожынскім, Івянецкім, Любчанскім, Навагрудскім, Юрацішкаўскім раёнах.
Аперацыя «Герман» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
![]() Партызаны, схопленыя немцамі, падчас аперацыі «Герман» | |||
Дата | 13 ліпеня — 8 верасня 1943 | ||
Месца | Налібоцкая пушча | ||
Вынік | нявырашаны | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
Праводзілася 1 ліпеня — 11 жніўня 1943 года сіламі 1-й матарызаванай брыгады СС, 3 паліцэйскіх палкоў, асобага батальёна СС Дырлевангера, 3 батальёнаў вермахта, паліцэйскіх батальёнаў, 5 жандарскіх, грэнадзёрскіх і артылерыйскіх узводаў, падраздзяленнямі паліцыі бяспекі і СД Беларусі, спецыяльнымі падраздзяленнямі з Мінска. Усяго для наступлення было сканцэнтравана больш за 50 тыс. салдат і афіцэраў. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў групенфюрэр СС і генерал-лейтэнант паліцыі К. фон Готберг.
Для вывазу жывёлы, сельскагаспадарчай прадукцыі і маёмасці, угону насельніцтва прыцягваліся спецыяльныя каманды баранавіцкага гебітскамісарыята, упаўнаважаныя гаспадарчыя інспекцыі «Усход».
У ходзе аперацыі нямецкія войскі спалілі больш за 60 польскіх і беларускіх вёсак і знішчылі 4280 чалавек з ліку грамадзянскага насельніцтва. Ад 21 да 25 тысяч чалавек саслалі на прымусовыя работы ў трэці Рэйх, а тысячы іншых былі выселеныя за межы зоны блакавання.