Капліца Святога Дамініка (Слонім)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капліца Святога Дамініка — каталіцкае культавае збудаванне ў горадзе Слоніме (Гродзенская вобласць, Беларусь), помнік архітэктуры ракако.
Капліца | |
Капліца Святога Дамініка | |
---|---|
53°05′55,21″ пн. ш. 25°18′22,16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Слонім |
Тып будынка | Капліца |
Архітэктурны стыль | ракако |
Будаўніцтва | 1745 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000506 |
Пабудавана з цэглы ў 1745 годзе ў заходняй частцы горада, на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Пушкіна. У XVIII стагоддзі пры ўездзе ў горад стаялі 2 капліцы, якія былі накшталт пагранічнага знака (другая капліца не захавалася).
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Капліца Святога Дамініка — цэнтрычнае трох’яруснае цаглянае, падобнае да вежы, збудаванне. 2 ніжнія ярусы маюць квадратнае сячэнне з увагнутымі гранямі і зрэзанымі вугламі, выразна падкрэслены чарапічнымі злівамі і прафіляванымі карнізамі. Першы ярус масіўны, маналітны, устаноўлены на нізкім цокалі, другі скразны, з 4 арачнымі прасветамі (прызначаліся для пазалочанай драўлянай скульптуры святога Дамініка, не захавалася), трэці — фігурная ўвагнута-пукатая вежачка з шатровым пакрыццём.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000506 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.