From Wikipedia, the free encyclopedia
Кандукэто́р (рум.: conducător — «правадыр») — тытул, які выкарыстоўвася шэрагам румынскіх палітыкаў.
Кандукэтор Румыніі | |
---|---|
Скасаваная дзяржаўная пасада | |
Іон Антанэску (апошні на пасадзе) | |
Краіна | Каралеўства Румынія |
Папярэдняя пасада | пасада заснавана |
Пасада-пераемніца | пасада скасавана |
Першы на пасадзе | Іон Антанэску |
Апошні на пасадзе | Іон Антанэску |
Заснавана | 22 студзеня 1941 |
Скасавана | 23 жніўня 1944 |
Слова паходзіць ад румынскага дзеяслова a conduce (ад лац.: ducere — «весці»), і роднасна тытулам дучэ, дож, а таксама лац.: dux (правадыр) і англ.: duke (герцаг). Па сваім значэнні аналагічны, напрыклад, тытулам фюрара нацысцкай Германіі і каўдылья ў Іспаніі часоў Франка.
Упершыню быў выкарыстаны ў якасці дадатковага тытула каралём Каралем II у апошнія гады кіравання рэжыму Фронту нацыянальнага адраджэння, і неўзабаве быў прыняты маршалам Іонам Антанэску, які 14 верасня 1940 года атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы. Намінальна Антанэску займаў пасаду прэм'ер-міністра, а главой дзяржавы з'яўляўся кароль Міхай I, аднак рэальная ўлада была засяроджана ў руках Антанэску. Паводле меркавання гісторыка Адрыяна Чараяну, выкарыстоўваючы гэты тытул, Антанэску жадаў падкрэсліць сувязь з Германіяй, а з моманту выпадзення з урада Жалезнай гвардыі (гл. Нацыянал-легіянерская дзяржава) — таксама рэжым сваёй асабістай улады.
Тытул быў адроджаны прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі Нікалае Чаўшэску пачынаючы з 1968 года, калі роля Камуністычнай партыі Румыніі саслабла і ўзнік культ асобы Чаўшэску. Паралельна выкарыстоўваўся больш рэдкі тытул «кырмач» (рум.: carmaci — стырнік), запазычаны з лексікону КНДР і мааісцкай КНР. Тытул павінен быў падкрэсліваць асабістую ўладу Чаўшэску, а таксама яго сімвалічную сувязь з князямі Валахіі і Малдовы (іншыя параўнанні праводзіліся паміж Чаўшэску і старажытнымі правадырамі дакаў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.