From Wikipedia, the free encyclopedia
Кайсын Шуваевіч Куліеў (карач.-балк. Къулийланы Шуўаны жашы Къайсын; 1 лістапада 1917, с. Верхні Чагем, Чагемскі раён, Кабардзіна-Балкарыя — 4 чэрвеня 1985) — балкарскі паэт. Народны паэт Кабардзіна-Балкарыі (1967).
Кайсын Шуваевіч Куліеў | |
---|---|
карач.-балк. Къулийланы Шуўаны жашы Къайсын | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка (1 лістапада) 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1985 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Eldar Kuliev[d], Alim Kouliev[d] і Azamat Kuliev[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, палітык |
Мова твораў | карачаева-балкарская мова[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя Луначарскага (1935—1939). Друкаваўся з 1934 года. У 1944 годзе незаконна высланы з Кабардзіна-Балкарыі, да 1957 года жыў у Кыргызстане. Паэтычныя цыклы «Мае суседзі» (1939—1945), «Песні цяснін» (1947—1951), кнігі вершаў «Паранены камень» (1964; Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага 1966), «Мір дому твайму!» (1967), «Кніга зямлі» (1972), «Краса зямная» (1980) і інш. — своеасаблівы летапіс гістарычнага мінулага і сучаснага балкарскага народа, прасякнуты пачуццём любові да Радзімы, жыццялюбствам, гуманізмам. Пераклаў на балкарскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?». На беларускую мову асобныя творы Куліева пераклалі Р. Барадулін, А. Куляшоў, У. Шахавец.
Дзяржаўная прэмія СССР (1974), Ленінская прэмія (1990).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.