From Wikipedia, the free encyclopedia
Кааса́ці (саманазва: Kowassáti, літаральна "белы кій") — індзейскі народ у ЗША. Жывуць у Алабаме, Аклахоме і Тэхасе. Агульная колькасць (2010 г.) - 2270 чал.
Каасаці (Kowassáti) | |
Агульная колькасць | 2270 (2010 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША |
Мова | каасаці |
Рэлігія | хрысціянства, культ продкаў, татэмізм |
Блізкія этнічныя групы | алабама, семінолы, маскогі, чыкаса |
Каасаці маюць адзінае паходжанне з індзейцамі-маскогі і семіноламі. Іх продкі з'яўляліся чальцамі супольнай канфедэрацыі маскогі, аднак у XVIII ст. уступілі ў саюз з французскімі пасяленцамі з Луізіяны. Пасля паражэння Францыі ад Вялікабрытаніі ў 1763 г. каасаці былі вымушаны мігрыраваць на захад ад Місісіпі і ўступіць у саюз з іспанцамі. У першай палове XIX ст. да каасаці далучылася частка маскогі і чорных семінолаў. Пасля 1845 г. яны былі канчаткова падпарадкаваны ЗША.
У 1858 г. для каасаці і алабама была створана рэзервацыя ў Тэхасе. У 1972 г. узнікла асобная рэзервацыя каасаці ў Луізіяне. Абедзве рэзервацыі падпарадкаваны федэральнаму ўраду ЗША і маюць унутранае самакіраванне. У горадзе Ветумка (Аклахома) з 1939 г. існуе племянны муніцыпалітэт каасаці, прызнаны федэральным урадам ЗША і ўрадам штата Аклахома.
Каасаці здаўна практыкавалі ручное земляробства, якое лічылася жаночай працай. Мужчыны займаліся паляваннем і ваеннай справай. Адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі. Традыцыйнае племянное свята арганізуецца ў пачатку жніўня. У нашы дні рэзервацыі каасаці валодаюць значнай зямельнай маёмасцю і ігральнымі ўстановамі. Каасаці Луізіяны спецыялізуюцца на таварнай вытворчасці рысу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.