Зорныя войны: Абуджэнне Сілы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зорныя войны. Абуджэнне сілы[29] (англ.: Star Wars: The Force Awakens) — амерыканскі фільм рэжысёра Дж. Дж. Абрамса у жанры касмічнай оперы, сёмы эпізод сагі «Зорныя войны»[30][31]. З'яўляецца працягам фільма «Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая», а таксама пачаткам трэцяй трылогіі[30][31]. Сусветная прэм'ера фільма адбылась 14 снежня 2015 года ў Лос-Анжэлесе, пасля чаго, 15 снежня, фільм быў ўпершыню паказаны ў Еўропе - у Лондане. Выхад фільма ў пракат адбыўся 16 снежня, у ЗША фільм выйшаў на экраны 18 снежня. У Беларусі прэм'ера адбылася ў ноч з 16 на 17 снежня 2015[32].
Аб стварэнні фільма было абвешчана 30 кастрычніка 2012 года[33], пасля набыцця Lucasfilm кампаніяй Walt Disney.
Фільм усталяваў гістарычныя рэкорды збораў: у першы ўікэнд пракату ў ЗША ($248 млн) і ва ўсім свеце ($529 млн)[34]; сусветныя зборы - $1 млрд за 12 дзён.
На дадзены момант фільм з'яўляецца самым касавым фільмам 2015 года, а таксама займае трэці радок у спісе самых касавых фільмаў за ўсю гісторыю кінематографа, са зборамі больш за $1,8 млрд.
Гэта другі фільм кінасагі які выйшаў у фармаце 3D (першым быў «Уяўная пагроза», які перавыпусцілі ў 3D-фармаце ў 2012 годзе[35].