група раслін, якія вырошчваюць на зерне для ўжывання ў якасці ежы From Wikipedia, the free encyclopedia
Збожжавыя культуры, збожжа — група раслін некаторых батанічных сямействаў (у прыватнасці, злакавых, грэчкавых і амарантавых), якія вырошчваюць на зерне для ўжывання як ежы.
У лік збожжавых уваходзяць і крупяныя культуры.
Збожжа багатае на вугляводы (60-80% на сухое рэчыва), а таксама змяшчае бялкі (7-20% на сухое рэчыва), ферменты, вітаміны B (B1, B2, B6), PP і правітамін А (каратын).
Збожжа культывуюць на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Найбольш распаўсюджаны пшаніца, рыс, ячмень, кукуруза, жыта, авёс, проса.
Са збожжа вырабляюць муку, кандытарскія вырабы, кармы; ўжываюць для гатавання напояў і вырабу спірта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.