адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Забыча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Забычанне.
Забычанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Касцюковіцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Забычанне |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 8 снежня 1959 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Кіраўнік | Валянціна Леанідаўна Дадалева |
Насельніцтва (2019) | 699 |
Плошча | 14 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Касцюковіцкага раёна, аддалены ад раённага цэнтра на 20 км. На тэрыторыі сельсавета працякаюць рэкі Жадунька і Крупня, праходзіць аўтамабільная дарога Касцюковічы — Чэрыкаў[1].
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сельсавета існавалі скасаваныя сёння вёскі Мая, Гарадок, Чырвоная Іскра[2]. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Негінскага сельсавета[3].
8 снежня 1959 года ўтвораны зноў у складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Брацькавіцкага, Негінскага і Нізкаўскага сельсаветаў, вёскі Антонаўка, Вялікая Валаскоўня і Малая Валаскоўня перададзены ў склад Пралетарскага сельсавета, вёска Васілёўка перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Касцюковіцкага гарсавета[4]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета зноў утвораны Брацькавіцкі сельсавет (у складзе 8 населеных пунктаў: Блудзімля, Брацькавічы, Восаў, Дубраўка, Калодзецкая, Скалін, Хамінка і Чытавыя)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[6]. 26 лютага 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Брацькавіцкага сельсавета. 28 сакавіка 1996 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Касцюковіцкага гарсавета перададзена вёска Васілёўка.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1026 чалавек[7], з іх 92,2 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8].
Станам на 2018 год у Забычанскім сельсавеце пражывала 868 жыхароў, налічвалася 400 двароў.
. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 699 чалавек[9].
На тэрыторыі сельсавета дзейнічае філіял № 1 «Цэмагра» ААТ «Беларускі цэментны завод», сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Адукацыю забяспечвае ДУА «Мурынборскі ВВК яслі-сад-сярэдняя школа», культурныя ўстановы на тэрыторыі сельсавета прадстаўлены Забычанскім і Мурынборскім сельскімі клубамі. Усталявана 9 помнікаў і абеліскаў салдатам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Медычныя паслугі аказваюць Забычанская бальніца і фельчарска-акушэрскі пункт у вёсцы Мурын Бор, гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць крамы Касцюковіцкага раённага спажывецкага грамадства. Працуюць аддзяленні сувязі у Забычанні, Нізьках і Негіне. Тэлефонныя станцыі знаходзяцца ў вёсках Нізькі і Забычанне[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.