Дэкор
архітэктура / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэко́р (фр.: décor ад лац.: decoro — упрыгожваю) у архітэктуры — сістэма ўпрыгожвання фасадаў і інтэр’ераў будынкаў. Выступае ў адзінстве з аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, падкрэслівае яе галоўныя элементы, надае пабудовам своеасаблівасць і выразнасць, садзейнічае аб’яднанню асобных будынкаў у архітэктурны ансамбль.
Можа быць просты, напрыклад, аднакаляровая афарбоўка сцен, ці складаны, які спалучае архітэктурныя элементы, такія як абломы, ордар, балконы і інш., са скульптурай, рэльефам, размалёўкай і г.д. Вызначаецца таксама матэрыялам, яго фактурай, колерам.