![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Balcone_di_Giulietta_a_Verona.jpg/640px-Balcone_di_Giulietta_a_Verona.jpg&w=640&q=50)
Балкон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балкон (фр.: balcon) — агароджаная вонкавая пляцоўка, якая напалову (ці больш) сваёй плошчы выступае за межы вонкавых сцен будынка, якія з ёй мяжуюць, і адкрытая да знешняй прасторы не менш чым з двух бакоў. Канструкцыйны элемент пабудовы і мастацкага афармлення фасадаў будынкаў; агароджаная (кратамі, балюстрадай, парапетам) пляцоўка на кансольных бэльках, якая выступае са сцяны, або пліта (пераважна жалезабетонная) на фасадзе ці ў інтэр'еры (напрыклад, у тэатры). Сустракаецца тып балкона без вынасу (т. зв. «французскі балкон»), які робіцца ў праёме балконных дзвярэй. Балкон як элемент пабудовы ўзнік на Усходзе. У Еўропе з'явіўся ў сярэднія вякі ў абарончым (машыкулі) і культавым (амвон) дойлідстве.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Balcone_di_Giulietta_a_Verona.jpg/640px-Balcone_di_Giulietta_a_Verona.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/OldFortWindows.jpg/320px-OldFortWindows.jpg)