Амбон
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Амбон (значэнні).
Амбон, або амбона (ад стар.-грэч. ἄμβων — узвышэнне) — спецыяльнае збудаванне ў хрысціянскім храме, прызначанае для чытання Святога Пісання, спеваў або абвяшчэння некаторых богаслужбовых тэкстаў, вымаўлення казанняў.